- Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка для нашай сям’і, напэўна, самае лірычнае свята, - усміхаецца памочнік ляснічага Ушанскага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса Крысціна Савіч. – Вельмі прыемна, калі мужчыны ўсіх узростаў гавораць жанчынам пяшчотныя словы, дораць кветкі і мілыя падарункі. Мае самыя любімыя мужчыны – муж Мікалай і сынок Данііл. Для мяне і дачушкі Уладзіславы яны стараюцца зрабіць гэты дзень больш яскравым і запамінальным. А што для жанчыны больш важнае, чым клопат і ўвага моцнага полу?!- Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка для нашай сям’і, напэўна, самае лірычнае свята, - усміхаецца памочнік ляснічага Ушанскага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса Крысціна Савіч. – Вельмі прыемна, калі мужчыны ўсіх узростаў гавораць жанчынам пяшчотныя словы, дораць кветкі і мілыя падарункі. Мае самыя любімыя мужчыны – муж Мікалай і сынок Данііл. Для мяне і дачушкі Уладзіславы яны стараюцца зрабіць гэты дзень больш яскравым і запамінальным. А што для жанчыны больш важнае, чым клопат і ўвага моцнага полу?!
Крысціна Андрэеўна пяты год шчыруе памочнікам ляснічага, а пачынала свой працоўны шлях лесаводам. Крысціна Андрэеўна пяты год шчыруе памочнікам ляснічага, а пачынала свой працоўны шлях лесаводам.
- Наогул ўдзельнічала ў пасадках лесу яшчэ калі вучылася ў педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, – удакладняе жанчына. – Муж у той час працаваў лесніком і вельмі падтрымаў маё жаданне. Так, у лесаўзнаўленні Ушанскага лясніцтва мы ўдзельнічалі разам.
Таму рашэнне звязаць свой далейшы лёс з лесам было невыпадковым. У 2020 годзе Крысціна Савіч атрымала яшчэ адзін дыплом – Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”.
- Нягледзячы на тое, што даводзіцца весці шмат дакументацыі, іншы раз знаходзіць хуткае вырашэнне праблемы, усё ж лічу сваю работу творчай, – дадае Крысціна Андрэеўна. – Да таго ж, вельмі важна умець знаходзіць падыходы да людзей. Дарэчы, тут мне дапамагаюць веды першай вышэйшай - педагагічнай –адукацыі. Пад кіраўніцтвам ляснічага Івана Лукашэвіча з маёй дапамогай шчыруюць чацвёра майстроў і 9 леснікоў, кожнаму выпісваю нарады. А нядаўна наш калектыў папоўніўся маладымі кадрамі. Таццяна Журкова і Кацярына Каршакевіч былі накіраваны ў лясніцтва маладымі спецыялістамі, а яшчэ ўладкаваліся леснікамі браты - Уладзімір і Дзмітрый Гайдукі. Плошча Ушанскага лясніцтва налічвае 11400 гектараў. Доўгія адлегласці леснікам дапамагаюць адольваць веласіпеды, мотаблокі і скутэры (у каго ёсць адпаведная катэгорыя).
Крысціна Савіч займае актыўную пазіцыю і ў грамадскім жыцці лясной гаспадаркі – знаходзіць магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах мастацкай самадзейнасці і ў спартыўных спаборніцтвах. Так, яе вакальныя здольнасці былі неаднойчы адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях, а за спартыўнымі ўзнагародамі даводзілася ездзіць нават у Лагойскі раён на “Заячью поляну”.
Па выніках работы за мінулы год Ушанскае лясніцтва пад кіраўніцтвам ляснічага Івана Лукашэвіча стала лідарам сярод лясніцтваў Бярэзінскага лясгаса і адзначана дыпломам. Прамвыкарыстанне тут у параўнанні з папярэднім годам павялічылі на 4014 метраў кубічных, лесанарыхтоўкі – на 15798 метраў кубічных. Высечкі за доглядам маладых насаджэнняў склалі больш за 100 гектараў. Павялічылася плошча лесаўзнаўлення – з 85 гектараў да 110,4. Таксама выкананы і іншыя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.