Першамай у нашай рэспубліцы быў і застаецца сімвалам абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці, глыбокай павагі да працы. У гэты дзень мы па шматгадовай традыцыі славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы сучаснага жыцця, ушаноўваем усіх, хто добрасумленна працуе ў народнай гаспадарцы сёння, ствараючы годную будучыню краіны.
Час ставіць перад намі сур'ёзныя задачы - стварэнне высокатэхналагічнай вытворчасці, пераўтварэнне аграпрамысловага комплексу, асваенне новых рынкаў збыту прадукцыі. Стваральную працу, творчы падыход да справы, актыўны ўдзел у лёсе краіны, свайго раёна дазволяць і ў далейшым вырашаць складаныя задачы развіцця эканомікі, павышэння ўзроўню жыцця грамадзян.
Няхай шчодрае цяпло вясновых дзён падорыць усім бадзёры, радасны настрой і надасць сіл для новых здзяйсненняў. Шчасця, радасці і ўдачы вам ва ўсіх пачынаннях!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Са святам Першамая!
Фотакалаж Алены ГРОМАВАЙ.