Яўген Васільевіч не толькі шчыра павіншаваў з прафесійным святам сваіх калег (так, так у свой час ён быў настаўнікам фізічнай культуры), а і ўручыў дырэктару ўстановы Мікалаю Дубовіку сертыфікат на суму 25 тысяч рублёў для далейшага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўнай школы.
Мікалай Мікалаевіч толькі з навучальнага года ўзначаліў гэты калектыў. За час сваёй папярэдняй работы ў якасці выкладчыка фізічнай культуры, а затым і дырэктара пачатковай школы, ён заваяваў сабе высокі аўтарытэт як выдатнага спецыяліста і кіраўніка, які здольны належным чынам арганізаваць работу.
– Галоўная мэта работы спартыўнай школы, – падкрэсліў Яўген Булойчык, – гэта падрыхтоўка спартыўнага рэзерву, дэманстрацыя высокага майстэрства і дасягненняў выхаванцаў школы на рознага рангу спаборніцтвах. Упэўнены, што пад кіраўніцтвам Мікалая Дубовіка вы дасягнеце поспехаў у сваёй рабоце і прымножыце атрыманыя раней.
Па словах Яўгена Булойчыка, выдзеленая сума – далёка не апошнімя сродкі, якія будуць накіраваны на развіццё фізічнай культуры і спорту ў раёне. У хуткім часе мяркуецца стварыць належныя ўмовы для заняткаў спортам для вучняў СШ №3 горада.
Да таго ж, ужо зараз, па словах начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алесі Цітовай, вядзецца рамонт бегавых дарожак гарадскога стадыёна, закуплена абсталяванне для ўстаноўкі на трыбунах 400 пасадачных месцаў. Работы выконваюцца дзякуючы фінансавай падтрымцы галоўнага ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама, за што Алеся Аляксееўна выказала словы падзякі высокаму госцю.
Акрамя таго Яўген Васільевіч уручыў Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення педагогу спартыўнай школы Сяргею Булойчыку за дасягнутыя поспехі ў рабоце.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.