Павіншавалі матуль у радзільным аддзяленні

Date 10.10.2023 Man
Comment 2028
Павіншавалі матуль у радзільным аддзяленні

Які самы дарагі падарунак для любой жанчыны? Напэўна, здаровае і шчаслівае дзіцятка. Менавіта моцнага здароўя жадала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан матулям, якія нарадзілі дзетак напярэдадні Дня маці. 

– Мама – галоўны і самы дарагі чалавек у жыцці кожнага, – віншавала матуль Алена Токан. – Яна надзейна ахоўвае шчасце свайго дзіцяці і дапамагае перажыць усе няшчасці. Галоўная мэта і жаданне кожнай маці – вырасціць дастойнага чалавека і грамадзяніна сваёй краіны. Адметна, што Дзень маці прыпадае на вялікае царкоўнае свята Дня Пакрова Божай Маці. Жадаю вашым дзеткам здароўя і шчасця. Са святам!

Калі мы зазірнулі ў радзільнае аддзеляне, там знаходілася 4 матулі, 2 – толькі-толькі нарадзілі дзетак.

– У мяне гэта ўжо трэцяе дзіцятка, – расказвае Святлана Губіч. – Дачушка Ангеліна – самы лепшы падарунак да Дня маці. Дома чакаюць Сафійка, Мікіта і муж. Мы шчалівыя шматдзетны бацькі. Нядаўна пабудавалі дзякуючы падтрымцы дзяржавы ласны дом. Увогуле, радуе, што ў нашай краіне столькі ўвагі надаецца сем’ям.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць