Традыцыйна - “Лясгас, наперад!”

Date 01.06.2024 Man
Comment 921
Традыцыйна - “Лясгас, наперад!”

Па добрай традыцыі сярод работнікаў Бярэзінскага лясгаса ўжо каторы год арганізоўваюцца спаборніцтвы па розных відах спорту. Летняя спартакіяда прайшла і сёння, як звычайна, на добра знаёмых пляцоўках спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

У час адкрыцця спартыўнага мерапрыемства дырэктар лясной гаспадаркі Сяргей Чэмка заклікаў лесаводаў паказаць сябе найлепшым чынам  - свае фізічныя здольнасці, рухавасць, хуткасць, моц, лоўкасць. І, як звычайна, лесаводы пачулі традыцыйны дэвіз свайго кіраўніка: “Лясгас, наперад!”

На мерапрыемстве прысутнічаў таксама старшыня раённага савета дэпутатаў Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Трухан.

У спартакіядзе прымалі ўдзел 10 каманд – прадстаўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў, вытворча-майстарскага ўчастка “Беразіно”, апарата лясгаса. 

Удзельнікі летняй спартакіяды спаборнічалі ў пяці відах спорту – валейболе, настольным тэнісе, гіравым спорце, плаванні і легкаатлетычным кросе.

Трэба сказаць, гэтае спартыўнаае свята аб’ядноўвае агульным захапленнем і сем’і – сярод балельшчыкаў, якія  шчыра падтрымлівалі сваіх матуль і бацькоў, было шмат дзетак.

У спаборніцтвах па гіравым спорце бясспрэчным асілкам штогод паказвае сябе Сяргей Літвінаў – станочнік ВМУ “Беразіно”. Ён падняў гіру 120(!) разоў. Другое месца заваяваў майстар лесу Багушэвіцкага лясніцтва Андрэй Касцюк, трэцяе месца  - вальшчык лесу Пагосцкага лясніцтва Дзмітрый Галуза.

Лепшыя вынікі ў спаборніцтвах па дартсе паказалі Дзмітрый Мяшалкін, Дзмітрый Аскірка і Яўгеній Мурашка, суадносна ў іх першае, другое і трэцяе месцы.

У спартакіядзе па плаванні (50 метраў вольным стылем) сярод жанчын лепшыя вынікі паказалі Ірына Мігуцкая (1 месца),  Алена Вабішчэвіч (2 месца), Святлана Асланян (3 месца).

Сярод мужчын-плыўцоў першым фінішаваў інжынер па паляўнічай гаспадарцы Дзмітрый Круталевіч, другое месца заняў ляснік Ушанскага лясніцтва Сяргей Серада, трэцяе месца –  вальшчык Дзмітравіцкага лясніцтва Андрэй Леута.

У спаборніцтвах па настольным тэнісе  сярод жанчын прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам - пераможцай стала Ганна Беразнёва,  другое месца – у Дзіяны Шушкевіч, трэцяе – у Крысціны Раманоўскай.

Сярод мужчын пераможцам стаў вадзіцель легкавога аўтамабіля лесапункта Уладзімір Гоман, другое месца – у станочніка ВМУ “Беразіно” Аляксандра Будніка, трэцяе – у Аляксандра Ізмера, лесніка Брадзецкага лясніцтва.

Упарта змагаліся за спартыўны алімп і аматары легкаатлетычнага кросу. Тут лесаводы спаборнічалі ў двух узроставых групах.

У выніку 1 месца заняла каманда Ушанскага лясніцтва, 2 месца – каманда Пагосцкага лясніцтва, 3 месца – каманда Любушанскага лясніцтва.

У спаборніцтвах па валейболе пераможцамі стала каманда апарата лясгаса, другое месца – у каманды Брадзецкага лясніцтва, трэцяе – у каманды лесапункта.

Так, у выніку ў агульнакамандным заліку першае месца заваявала каманда апарата лясгаса, другое месца заняла каманда Пагосцкага лясніцтва, трэцяе месца –  каманда ВМУ “Беразіно”.

Усе пераможцы і прызёры летняй спартакіяды ва ўрачыстай атмасферы заслужана былі адзначаны кубкамі, медалямі і дыпломамі. Таксама дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка адзначыў Падзякай кіраўніцтва спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву за аказаную дапамогу ў правядзенні летняй спартакіяды.

 

 

 

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць