Крымінальная хроніка бярэзінскіх следчых

Date 09.11.2021 Man
Comment 1640

Мастак не стамляецца

Невядомы ў перыяд часу прыкладна да 12 кастрычніка чырвонай фарбай нанёс малюнак у выглядзе трох палос на элементы дарожнай разметкі і надпісы “Школа” на праезнай частцы аўтадарогі Р — 62 “Чашнікі — Бобр — Бабруйск”, што ў вёсцы Дзмітравічы.

Матэрыяльны ўрон ДЭУ-6 РУП “Мінскаўтадар — цэнтр на-лічвае амаль 19 рублёў.

Застаецца нагадаць, што за апошнія два месяцы гэта ўжо трэцяе злачынства, дзе такім хуліганскім чынам наносіцца шкода маёмасці.

Ізноў абудзіліся “банкаўскія” махляры

Невядомы 9 кастрычніка ўсяго за дваццаць пяць хвілін зрабіў несанкцыянаваны допуск да карт — рахунку і зняў 6 тысяч рублёў з двух банкаўскіх картак жыхаркі Беразіно. Якім чынам злодзею сталі вядомы яе банкаўскія рэквізіты, пакуль для ўсіх вялікая загадка.

Набыў і планаваў рэалізаваць

24-гадовы мужчына 11 каст-рычніка пры нявысветленых абставінах набыў 290,48 грама парашку светла-карычневага колеру, які ўтрымлівае асабліва небяспечнае рэчыва, што, згодна з заключэннем медыкаў, не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах. Праўда, рэалізаваць наркатычны запас не паспеў: быў затрыманы міліцыяй на 57-ым кіламетры дарогі “Барысаў — Беразіно — Бабруйск”.

Дачны сезон пачаўся?

Невядомы вырваў прабой у дзвярах і трапіў у дачны дом па вуліцы Юбілейнай аграгарадка Пагост. Тут злодзей пажывіўся бензапілой і зварачным апаратам на суму ў 950 рублёў.

Боні і Клайд дзейнічаюць

Малады мужчына і дзяўчына, знаходзячыся ў чужой кватэры, вынеслі тэлевізар коштам 1250 рублёў.

Гэтая ж парачка яшчэ напярэдадні ў жніўні наведалася па гэтым адрасе і выкрала яшчэ і дыван, і насценны гадзіннік, і люстэрка.

Бахус паблытаў

62-гадовы мужчына будучы на моцным падпітку ў гасцях прыдбаў сабе ўпотай ад гаспадароў 270 рублёў. Грошы неабачліва былі пакінуты на канапе ў адным з пакояў.

Вызначыўся непаўналетні

Ён 14 кастрычніка на прыпынку па вуліцы Мультана горада непрыкметна для ўсіх выкраў пакет з маёмасцю і грашыма.

Хто ставіць новыя вокны?

Невядомы ў перыяд часу з 4 па 11 кастрычніка выкраў з будынка сталовай былога пансіяната “Сонечная паляна”, што паблізу вёскі Ядліна, аконныя рамы памерам 5х2. Будынак належыць райвыканкаму, урон налічвае 690 рублёў.

Абрабаваў спецыяліст

Спецыяліст аддзялення паштовай сувязі “Еўрапошта” ноччу 22 верасня трапіў на сваё месца працы, каб выкрасці з касы 331 рубель. Балазе, ключы ад памяшкання ў яго заўсёды з сабой.

Злодзей прадставіўся следчым

Невядомы ў ходзе тэлефоннай размовы прадставіўся супрацоўнікам Следчага камітэта і такім чынам завалодаў банкаўскімі рэквізітамі. Што было далей, здагадацца няцяжка. У выніку з карты жанчыны зніклі 204 рублі.

Абрабаваў былую жонку

37-гадовы мужчына пры выкананні рамонтных работ у доме па вуліцы Веры Лясных горада ў пачатку жніўня выкраў перфаратар у футляры, а пазней, у кастрычніку, яшчэ і шліфавальную машынку, агульным коштам 230 рублёў.

Пільнуйце метал!

Невядомы збіў замок на складзе скураной сыравіны Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства і вынес 129 кілаграмаў медзі. Матэрыяльны ўрон налічвае 2265 рублёў.

Зачыняйце дзверы!

Праз незачыненыя дзверы трапіла ў дачны дом ў вёсцы Арэшкавічы пенсіянерка ў стане алкагольнага ап’янення. Пасля яе візіту гаспадары не далічыліся часткі маёмасці.

Сяргей ЖЫЛІЧ,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30