У чаканні рэферэндуму

Date 22.12.2021 Man
Comment 1023

Адыходзячы год быў знакавым для нас усіх па многіх параметрах. А наперадзе чакаюць не менш важныя падзеі. Найбольш важная з іх — маючы адбыцца реферэндум. Я за тое, што неабходна дапоўніць, змяніць некаторыя пункты Канстытуцыі. Сачу за навінамі: чытаю газеты, гляджу тэлевізар.

Пакуль праз сродкі масавай інфармацыі нам не даведзены тыя змяненні, якія плануецца ўнесці ў Канстытуцыю, але з выступленняў членаў канстытуцыйнай камісіі ведаем, што і надалей Беларусь застанецца сацыяльна арыентаванай краінай, дзе самым галоўным будзе чалавек працы.

Грамадзянам Беларусі гарантуецца права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў ва ўстаноўленым законам парадку. У нас будуць замацаваны сямейныя каштоўнасці. Радуе, што прэамбула Канстытуцыі будзе дапоўнена палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый.

Канстытуцыйна будзе замацавана і роля Усебеларускага народнага сходу. А гэта значыць, што ў вырашэнні праблем краіны змогуць удзельнічаць людзі самых розных сфер дзейнасці.

Лічу, што кожны грамадзянін, беларус павінен прыняць удзел у абмеркаваннні змен, дапаўненняў у Асноўны Закон краіны.

Я, мая сям’я абавязкова будзем прымаць удзел у рэферэндуме.

Алена ТОКАН,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30