З прыкладам гуманнага стаўлення

Date 05.01.2022 Man
Comment 1280

Cацыяльная работа – гэта ўнікальная прафесія, якая не толькі нясе ў сабе дапамогу канкрэтным людзям, але і падае прыклад гуманнага стаўлення да чалавека. Усё гэта не можа не выклікаць вялікай павагі да кожнага, хто працуе ў сацыяльнай сферы.

Ужо 18 гадоў шчыруе інспектарам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Бярэзінскага ТЦСАН Таццяна Шкель.

Да прафесійнага свята – Дня сацыяльнага работніка – Таццяна Шкель адзначана Ганаровай граматай Бярэзінскага райвыканкама

– Свой працоўны шлях пачынала бухгалтарам, – гаворыць Таццяна Генадзьеўна, – але хутка зразумела, што больш даспадобы працаваць не з сухімі лічбамі, а з людзьмі, дарыць ім часцінку сваёй душы. Спачатку працавала пры ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў Бярэзінскім райвыканкаме, пакуль не адчыніў свае дзверы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Я вяду такія ўчасткі як Беразіно, Паплаўскі і Бярэзінскі сельскія Саветы. На абслугоўванні тут знаходзяцца больш за 200 чалавек, якіх наведваюць 27 сацыяльных работнікаў.

Сярод лепшых – Святлана Цыбульская, Вольга Габрусёнак, Вераніка Аўтуховіч, Алімпіяда Куш, Алена Няхай, Лілія Жук, Алена Клішэвіч і інш. Вельмі прыемна атрымліваць лісты са словамі падзякі ў адрас нашых сацыяльных работнікаў ад удзячных грамадзян, якіх яны абслугоўваюць.

…А пасля работы Таццяна спяшаецца дадому, дзе яе ўвагі і душэўнай пяшчоты чакаюць матуля, сынок і… герань на падаконніках яе ўтульнай кватэры.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30