З нітак цуды мы ствараем

Date 07.02.2022 Man
Comment 452
З нітак цуды мы ствараем

Паважаныя жыхары Бярэзіншчыны! Спецыялісты дзяржаўнай установы культуры «Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў» прапануюць вам розныя крэатыўныя формы работы, цікавыя сустрэчы і знаёмствы…

Зараз звяртаемся да аматараў вязання на прутках і шыдэлкам.

За вокнамі прыгожыя зімовыя дзянькі.

Таму, калі ў вашых планах не варта ўвесь гэты прамежак часу перасоўвацца кароткімі перабежкамі з адной крамы ў другую, ад тэлевізара да пральнай машыны, самы час падумаць аб прыгожым. А каб лепш думалася, прапануем вам паўдзельнічаць у конкурсе па ручным вязанні «З нітак цуды мы ствараем», які пройдзе пад дэвізам «Зрабі сам, навучы другога!»

На працягу трох гадзін майстры павінны вырабіць пінеткі ці шкарпэткі для нованароджаных дзяцей. Пераможцаў конкурсу чакаюць нават вельмі нядрэнныя ўзнагароды.

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 8-га сакавіка, конкурсныя вязаныя рэчы будуць перададзены ў радзільны дом для шматдзетных сем’яў.

Конкурс адбудзецца 19 лютага ў 12 гадзін па адрасе: г. Беразіно, вул. Маладзёжная, 5.

Ну што, рукі яшчэ не пацягнуліся да спіц і пруткоў? Чакаем!!!

Даведкі па тэлефонах: 8 (01715) 6- 72- 99, +375(29) 655-14-96.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Лістапада 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30