“Першая ластаўка” новага мікрараёна

Date 10.03.2022 Man
Comment 689
“Першая ластаўка” новага мікрараёна

Візітоўка. Начальнік Бярэзінскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Ірына Аляксандраўна Саскавец. Па адукацыі – эканаміст. У галіне даўно не навічок.З будаўніцтвам звязала жыццё ў 1999 годзе, уладкаваўшыся ў МПМК-182. Там і прайшла школу ведаў, навыкаў і загартоўкі. Працавала інжынерам па забеспячэнні, затым 5 гадоў кіравала калектывам. УКБ узначаліла ў 2018 годзе. Першым аб’ектам на новай пасадзе была мадэрнізацыя будынка Следчага камітэта. Пад яе пачаткам пабудавана 10 жылых дамоў, некаторыя іншыя аб’екты. Разам з падначаленым калектывам выступаюць не толькі ў якасці заказчыкаў, а таксама займаюцца распрацоўкай дакументацыі на рэканструкцыю, стварэннем інжынерных сетак, выкананнем інжынерных функцый, тэхнічным наглядам і г.д. Да нядаўняга часу была адзіным у вобласці жанчынай-дырэктарам УКБ. Галоўным на сваёй пасадзе лічыць захоўванне чалавечых адносін.

IMG 7764сУсё вышэй і вышэй у неба ўзносяцца сцены новага пяціпавярховага дома па вуліцы Красіна нашага горада. Ужо сёлета ён стане ўтульным гняздечкам для многіх сямей. Дарэчы, сёлетні год будзе для Беразіно багатым на наваселлі. Так, літаральна напярэдадні свята 8 Сакавіка адбылося адкрыццё новага магазіна “Пазітыў”, уступяць у строй таксама пажарнае дэпо і абноўлены будынак раённай бібліятэкі. Горад прыгажэе і развіваецца.

Як гаворыцца ў афіцыйным дакуменце, новы жылы дом уяўляе сабой прывязку з перапрацоўкай праекта жылога дома з канструкцыяй серыі МС-50 ААТ “Барысаўжылбуд”, які ўключаны ў пералік праектаў эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей з дабаўленнем секцый. Агульная плошча дома з 60 кватэр (большасць з якіх двухпакаёвыя) складае 3460 квадратных метраў. Побач з новабудоўляй размесціцца стаянка на 60 аўтамабіляў і зялёная зона.

-Сам па сабе будынак будзе ўнікальным, - расказвае начальнік Бярэзінскага ўпраўлення капітальнга будаўніцтва Ірына Саскавец. - Па-першае, ён будзе поўнасцю на электрычным забеспячэнні – ацяпленне, водазабеспячэнне, электрапліты і нават сушка для ручнікоў. Па-другое, гэта будзе першая жылая пяціпавярхоўка, забяспечаная ліфтам. Па-трэцяе, пры ўваходзе ў будынак замест прывычных ужо пандусаў каля пад’ездаў з’явяцца пад’ёмныя платформы для малагабарытных груп насельніцтва (маюцца на ўвазе інваліды-калясачнікі). Па-чацвёртае, гэтым домам распачнецца жылая забудова новага мікрараёна ў адпаведнасці з генеральным планам забудовы горада.

Генеральным падрадчыкам аб’екта з’яўляецца ААТ “Барысаўжылбуд”. Яны ж вырабляюь панэлі, з якіх вядзецца будаўніцтва і займаюца іх мантажом. На астатніх работах у якасці субпадрадчыка выступае БУ-153 г. Барысава. У ходзе ўзвядзення дома, яшчэ міналагодняй восенню, уносіліся карэкціроўкі ў частцы закладкі фундамента. Зараз яго вышыня складае 60 сантыметраў. Іншыя істотныя змяненні ў праект не ўносіліся.

Зараз вядзецца мантаж чацвёртага-пятага паверхаў дома. Паралельна з гэтым выконваюцца ўнутраныя работы па правядзенні каналізацыі, водаправода, электрычнасці. Завершана падвядзенне сетак. Яшчэ летась прадпрыемства “Мінскэнерга” арганізавала пракладку кабеля ў 10 кВт да новабудоўлі ад падстанцыі, размешчанай на вуліцы Мультана.

Гэта будзе долевы дом, пераважная большасць яго жыхароў складуць сем’і, якія стаяць у райвыканкаме на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Тры кватэры будуюцца па рашэнні райвыканкама на падставе Указа №58 аб рэалізацыі маёмасных правоў грамадзян, участкі якіх выкарыстоўваюцца для дзяржаўных патрэб.

Нягледзячы на тое, што будынак не адносіцца да катэгорыі камфортнага жылля і мае мінімальны кошт, жыць у ім будзе ўтульна і зручна. Мяркуйце самі: памер кухні, напрыклад, складае 11 квадратных метраў, плошча аднапакаёвай кватэры вагаецца ў памерах 42-44 метры, двухпакаёвай – адпаведна 62-64 метры (яшчэ нядаўна такія памеры мела трохпакаёвая).

На жаль, дадае Ірына Аляксандраўна, дом пакуль што поўнасцю не сфарміраваны. Таму ў асоб, якія маюць патрэбу ў жыллі і стаяць у райвыканкаме на ўліку, ёсць магчымасць палепшыць свае ўмовы. Па-першае, кошт квадратнага метра жылля ў бліжэйшай перспектыве змяняцца не будзе. Да прыкладу, цана аднаго “квадрата” жылля ў доме, які мяркуецца ўзвесці на вуліцы Кастрычніцкай у раёне прамысловага рынку толькі па папярэдніх падліках, без уліку карэкціроўкі ўсяго каштарысу складае не менш дзвюх тысяч рублёў. Па-другое, паўтаруся, пакуль што няўтульны на першы погляд раён вуліцы Красіна стане перспектыўнай зонай далейшага будаўніцтва горада з узвядзеннем там адпаведнай інфраструктуры. А вось цэнтр Беразіно больш ушчыльняцца не будзе.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31