Да пасяўной кампаніі гатовы

Date 15.03.2022 Man
Comment 1075
Да пасяўной кампаніі гатовы

На двары ярка зіхаціць сонейка, але верыць яго святлу не даводзіцца, бо яшчэ прыціскае добры мароз. Ды каляндар не падманеш – не паспееш азірнуцца - і трактарам давядзецца выязджаць у поле.

камітэты, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый ужо пачынаюць паступова вырашаць шматлікія арганізацыйныя пытанні будучай пасяўной кампаніі. Праўда, настрой усім ім псуе ўсё тое ж
марознае сакавіцкае надвор’е.

Мароз без снегу – палеткам бяда!

– Замаразкі, якія стаяць ў гэты час ноччу і раніцай, пры адсутнасці снегу могуць сур’ёзна пашкодзіць палеткам, – заўважае галоўны аграном сельгасфіліяла “Здравушка-агра” Аляксандр Шыбалка. – А вось цёплае надвор’е спрыяе вегетацыі, што рана «разбудзіць» расліны, і першы мароз тут жа можа загубіць іх. У нашай гаспадарцы робіцца стаўка менавіта на азімыя культуры, таму турбавацца ёсць пра што. Душа баліць за палеткі з элітным ячменем і рапсам.

Зразумець трывогу спецыяліста можна, бо ў восеньскую сяўбу было ўкладзена шмат грашовых сродкаў і сіл, ды і вельмі хочацца павялічыць рэнтабельнасць прадукцыі раслінаводства. Летась яна ў сярэднім была 46 працэнтаў, а рапсу і ўсе 87,7 працэнта. Настрой паплаўчан на паляпшэнне вытворчых спраў тлумачыцца невялікімі надоямі мясцовых малочнатаварных фермаў, якія ніяк не дазваляюць сельгаспрадпрыемству выбрацца з нястач і выплачваць заробак уласнымі сродкамі.

Укладзеш на рубель – атрымаеш на дзесяць

– Аднак на будучай вясенняй палявой кампаніі мы не маем намеру сэканоміць ні рубля, – цвёрда заяўляе Аляксандр Уладзіміравіч. – Яравы клін у нас складае ўсяго 340 гектараў збожжавых культур, з якім мы мяркуем управіцца пры выпрацоўцы за змену 60 гектараў за 6 дзён. Галоўнае, каб тэхніка не падвяла. Яна ў нас моцна зношаная. Аднак ужо ўся практычна адрамантавана, засталося толькі замяніць рухавік. Землі ў нас капрызныя, бо вясной заўсёды на палетках шмат камення і “талерачак”, дык мы ўжо набылі ў лізінг спецыяльны глебаапрацоўчы агрэгат. Ён абавязкова дапаможа нам управіцца з даведзенымі тэмпамі яравой сяўбы.

Вырашана пытанне і з мінеральнымі тукамі. Азоту і калію хопіць не толькі для палеткаў, але і на перазалужэнне паш, а вось з фосфарам вырашылі абыходзіцца вельмі ашчадна. Ён будзе выкарыстаны для ўнясення пад кукурузу на зерне.

– Сёлета запланавана пасеяць 1200 гектараў царыцы палёў, у тым ліку 300 гектараў на зерне, – дадае аграрнік. – Плошча значная. Ды патрабуе выканання ўсіх тэхналагічных патрабаванняў – ад апрацоўкі глебы да элітнага насення. Для гэтага мы збіраемся выкарыстоўваць арганіку і закупіць элітнае насенне малдаўскага гатунку.

Ды і царыца палёў зойме сёлета звыш 10 тысяч гектараў, з якіх частка пойдзе на зерне. Вызначаны фронт работ даволі значны і напружаны. Таму аграрнікі з нецярпеннем чакаюць часу, калі маразы ў рэшце рэшт адступяць, сонейка стане для іх, сапраўды, лагодным і яны змогуць у поўнай меры развярнуцца на сваіх трактарах у полі. Ды і царыца палёў зойме сёлета звыш 10 тысяч гектараў, з якіх частка пойдзе на зерне. Вызначаны фронт работ даволі значны і напружаны. Таму аграрнікі з нецярпеннем чакаюць часу, калі маразы ў рэшце рэшт адступяць, сонейка стане для іх, сапраўды, лагодным і яны змогуць у поўнай меры развярнуцца на сваіх трактарах у полі.

Вясновы дзень карміць будзе год

Не менш важная справа і сяўба траў. Сёлета паплаўчане мяркуюць пашырыць участкі пад канюшыну, люцэрну і шэраг іншых бабовых культур, закласці насеннікі шматгадовых траў і перазалужыць 160 гектараў паш.

– Як толькі палеткі цалкам вызваляцца ад снегу і адступяць марозы, – тлумачыць Аляксандр Уладзіміравіч, – пачнём сілкаванне траў і азімых культур мінеральнымі ўгнаеннямі, ушчыльную зоймемся раскідваннем арганічных угнаенняў, якіх ужо назапашана звыш 35 тысяч тон. Гэта таксама для нас важная справа.

Як бачым, пытанні падрыхтоўкі да будучай пасяўной кампаніі ў гаспадарцы паспяхова вырашаюцца, бо ёсць намер у будучым пры якаснай і багатай кармавой базе цалкам перавесці жывёлу на ўтрыманне ў кароўніках.

– Так мы не толькі канчаткова развітаемся з нядобра-сумленнымі пастухамі, але і рэальна павялічым прадуктыўнасць статка, – падкрэсліў Аляксандр Уладзіміравіч. – Падтрымлівае нас у гэтым наш верны і працавіты атрад механізатараў. Ён невялікі і налічвае ўсяго 23 чалавекі, але надзейна правераны сялянскай працай. З ім нам любая задача па сілах!

Планы бярэзінскіх аграрыяў значныя. Трэба пасеяць 3811 гектараў яравых культур без уліку кукурузы, проса і грэчкі. Самы вялікі клін традыцыйна ў сейбітаў ААТ “Пагосцкі” і “Бярэзінскі” – 1203 гектары. Не менш вялікі аб’ём работ мяркуецца выканаць і работнікам ААТ “Брадзец” і “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. Уражваюць не толькі аб’ёмы запланаваных пасяўных плошчаў, але і тэрміны выканання палявых работ -  ад 5 да 9 дзён. Садзейнічае такому рашучаму настрою належная падрыхтоўка, бо давядзецца падрыхтаваць глебу і закрыць вільгаць на плошчы ў 13 988 гектараў, узараць 1801 гектар палеткаў, унесці мінеральных тукаў на плошчу ў 250 753 гектары.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31