У пятніцу, 25 сакавіка, у раённым цэнтры культуры адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках работы за 2021 год.
Раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем вызначыў лепшых працаўнікоў Бярэзіншчыны ў вытворчай і сацыяльнай сферах, фотаздымкі і прозвішчы якіх будуць занесены на раённую Дошку гонару.
На раённую Дошку гонару таксама будуць занесены:
Лепшая арганізацыя ў галіне сельскай гаспадаркі - ААТ “Пагосцкі” (кіраўнік – Наталля Уладзіміраўна Сокал),
Лепшыя ўстановы ў сацыяльнай сферы – УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” (галоўны ўрач Крысціна Аляксандраўна Крук) і ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр культуры” (дырэктар Марыя Анатольеўна Бурымская),
Лепшая арганізацыя ў сферы прамысловасці – дзяржаўнае лесагаспадарчае прадпрыемства “Бярэзінскі лясгас” (дырэктар Сяргей Уладзіміравіч Чэмка),
Лепшая арганізацыя ў сферытранспарту – філіял ДЭУ-6 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог “Мінскаўтадор – Цэнтр” (начальнік філіяла Аляксандр Сяргеевіч Паўлюшчанка),
Лепшае прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці – прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “БерриФуд” (кіраўнік Аляксей Уладзіміравіч Папоў).