Пад яе кіраўніцтвам атрад жывёлаводаў выйшаў на першае месца ў раёне па прадуктыўнасці малочнага статка. Летась тут атрымалі 8 тысяч кілаграмаў малака ад каровы.
– У аснове нашага вытворчага поспеху шмат складнікаў, – гаворыць Вольга Рыгораўна, – гэта багатая і якасная кармавая база, выдатныя ўмовы ўтрымання і ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы, планамерная работа па аднаўленні статка, зацікаўленасць кіраўніцтва і эканамічны разлік і, вядома, стараннасць і добрасумленнасць нашых механізатараў і жывёлаводаў.
Спыняцца на дасягнутым ні калектыў гаспадаркі, ні сама Вольга Рыгораўна не збіраюцца. Не той характар у “омаўцаў”.
– Мы добра памятаем, што першымі ў раёне пабудавалі ферму з даільнай залай, – заўважае жанчына. – Я пачынала тут працаваць, а сёння мы ўжо мяркуем павялічыць статак і замахваемся на будаўніцтва новай сучаснай малочнатаварнай фермы. Сродкаў для гэтага патрабуецца нямала, і нам патрэбна яшчэ больш плённа і эфектыўна працаваць.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ,