Але самае галоўнае ў гэтым шыкоўным памяшканні не камфорт, а від, які адкрываецца з акна. Ён, сапраўды, каштуе мільён, бо выходзіць на даільную залу, дзе поўным ходам рэгулярна два разы на дзень ідзе дойка. Цешыць вока не толькі адладжаны працэс, але і выключная чысціня і ўкормленасць кароў. А валодае ўсім гэтым шыкоўным багаццем брыгадзір малочнатаварнай фермы “Котава” адкрытага акцыянернага таварыства “Уша" Анжэла Сушкевіч.
- Я тут шчырую ўжо трынаццаты год, - пачала размову першай жанчына. – Дагэтуль працавала на пошце, але калі папрасілі часова папрацаваць на ферме, адразу пагадзілася. Думала, часова, а вось як атрымалася!
На ферме “Котава” водар малака не стаіць. Тут паўсюдна ў кароўніках, памяшканнях і на тэрыторыі выключная чысціня, як у кабінеце брыгадзіра. Яно і зразумела, ферма ўсё малако прадае класам “экстра”, надойвае амаль 12 кілаграмаў малака ад каровы і брыгадзір спуску не дае ніякім парушэнням.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.