Таксама паказала на макеце як правільна чысціць зубы і патлумачыла чаму неабходна паласкаць рот пасля ежы.
Важна: пры першых прызнаках карыеса трэба абавязкова ісці на прыём да ўрача. І самае галоўнае – не баяцца лячыць зубы.
Адказ дзеці расказалі вершык і запрасілі доктара абавязкова завітваць яшчэ.
- Дорым дзецям здаровую ўсмешку, - пракаментавала Анжаліка Генадзьеўна. – Падобная акцыя праводзіцца кожны год адпаведна з загадам Міністэрства аховы здароўя. Зубныя ўрачы на працягу тыдня наведваюцца ў навучальныя ўстановы і дзіцячыя сады з прафілактычнымі гутаркамі. Аднак і акрамя акцыі мы рэгулярна правяраем дзетак на наяўнасць зубных захворванняў. У дзіцячым садзе №3 дзеткі проста малайцы, ведаюць усе, што зубы трэба абавязкова чысціць.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.