З нагоды прафесійнага свята 31 бярэзінскі камунальнік быў адзначаны Гнаровымі граматамі Бярэзінскай ЖКГ. Акрамя таго знака “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі” была ўдастоена майстар адзінай дыспетчарскай службы Надзея Стасюн. Начальнік участка рамонту і абслугоўвання Дзмітрый Самец узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Яшчэ чатары прадстаўнікі Бярэзінскай ЖКГ – начальнік планава-эканамічнага аддзела
Вікторыя Гальнутдзінава, а таксама вадзіцелі Яўген Сакалоў, Мікалай Слабко і Аляксандр Ранцэвіч – атрымалі за сваю работу Ганаровыя граматы дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці”. Дарэчы, для Яўгена Сакалова гэты дзень аказаўся ўдвая святочным, бо па шчаслівым сцячэнні абставін супаў з днём яго нараджэння.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.