1. Бусел мае рост ад 60 да 150 см.
2. У буслоў адсутнічае поўнасцю развіты сірынкс (вакальны орган птушак), таму буслы гучна грымяць дзюбамі, а не гракаюць як вароны і не спяваюць як салаўі.
3. Сярод відаў буслоў сустракаюцца падальшчыкі. Напрыклад – марабу.
4. Нашыя беларускія белыя буслы на зіму выпраўляюцца ў Афрыку і Індыю.
5. Пасля зімоўкі на краі свету белыя буслы вяртаюцца да сваіх гнёздаў у Беларусі і прыводзяць іх у парадак. Гэтыя птушкі вельмі прывязаныя да ўласнага жытла. Таму важна не кранаць іх гнёзды. Дарэчы, у старадаўнія часы лічылася за добры знак, калі бусел на хаце збудуе гняздо.
6. Навукоўцам-арнітолагам вядомы выпадак, калі адно буслінае гняздо праіснавала на працягу 381 года, у ім выгадавалася шмат пакаленняў птушак.
7. Дыяметр гнязда белага бусла можа складаць да паўтары метраў, а вага дасягаць да 200-250 кілаграм.
8. Бусел, які жыве ў паўночных шыротах – пералётная птушка, якая да ледніковага перыяду вяла аседлы лад жыцця.
9. Буслы спажываюць выключна жывёльную ежу. Яны харчуюцца не толькі насякомымі і жабамі, але і ядавітымі змеямі. Відавочна яны маюць імунітэт ад атруты.
10. Свабодны самец бусла “бярэ ў жонкі” першую ж самку, якая прылятае да яго ў гняздо.
11. На працягу сезона буслы манагамныя, але пасля пералёта на зімоўку самец без праблем можа ўтварыць новую пару з іншай самкай, калі яго пастаянная сяброўка па нейкіх прычынах спазняецца ў пералёце. Калі яна ўсё ж прыляціць, паміж двумя самкамі, хутчэй за ўсё, адбудзецца канфлікт і бойка за самца. Пры чым сам самец умешвацца не стане, і застанецца з той самкай, якая выйдзе пераможцай.
12. Буслы высіджваюць яйкі па чарзе – самка займаецца гэтым ноччу, а самец – днём.
13. Кволых і хворых птушанят буслы бязлітасна выкідваюць з гнязда.
14. У спякотнае надвор’е буслы абліваюць сваіх птушанят вадой, каб тыя не пераграваліся. З той мэтай ваду носяць у дзюбе.
15. Японія – адзіная краіна, у якой ва ўсе вякі было забаронена паляваць на буслоў.
16. Папуляцыя буслоў у Італіі была поўнасцю вынішчана ў 17 стагоддзі. У Карэі – на пачатку 70-х гадоў 20 стагоддзя.
17. Больш за ўсё белых буслоў жыве на тэрыторыі Расіі.
18. Працягласць жыцця ў буслоў залежыць ад іх віда і месца абітання. Белыя буслы ў прыродзе жывуць прыкладна 20-21 год (па асобных звестках да 33 гадоў). У няволі гэты паказчык можа быць вышэй.
19. Дальняўсходнія буслы ў няволі дажывалі і да 48 гадоў.
20. Буслы спяць на адной назе, пры чым ногі яны змяняюць таксама ў сне.
21. Існуе старажытная беларуская прымаўка: прыглынуў як бусел жабу. Так кажуць пра чалавека, які вельмі спрытна з’еў пачастунак.
Падрыхтаваў Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара і з вольных крыніц.