Як расказала на пачатку мерапрыемства першы сакратар раённага камітэта Вольга Калячка, на Бярэзіншчыне зарэгістравана 44 члены КПБ, сярод якіх 18 мужчын і 26 жанчын. Камуністы, нягледзячы на сваю сціплую колькасць, прымаюць актыўны ўдзел у многіх палітычных мерапрыемствах, апошнім з якіх з’явілася правядзенне рэферэндуму па прыняцці навай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым рэспубліканскім форуме ў якасці членаў раённай і ўчастковых камісій, а таксама назіральнікаў выступіла 25 членаў КПБ.
Працягваючы ўзнятую тэму, Андрэй Казіміравіч падкрэсліў, што ў сённяшняй Канстытуцыі знайшлі адлюстраванне такія моманты, як гістарычная спадчына, памяць пра Вялікую Айчынную вайну, справядлівасць і сапраўднае народаўладдзе, якія яшчэ раз паказваць правільнасць нашага шляху. Далейшая гаворка тычылася дзейнасці раённай арганізацыі КПБ з улікам той гістарычнай пераемнасці, якая існавала ў партыі многія дзесяцігоддзі.
-Давайце, - прапанаваў А. Цвірко, - працаваць далей з пункта гледжання нашай пазіцыі, падтрымкі нашай дзяржавы, пашырэння нашага ўплыву, нашых радоў і прыцягнення моладзі.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся і іншыя пытанні партыйнага жыцця і жыцця нашага грамадства. Ішла яна ў форме адкрытага дыялогу і завяршылася агульным фотаздымкам на памяць.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.