Увага - нарыхтоўка бярозавага соку! 

Date 04.04.2022 Man
Comment 857
Увага - нарыхтоўка бярозавага соку! 

Хутка шырока пачнецца масавая нарыхтоўка бярозавіку. І аматарам гэтага салодкай і карыснай вадкасці трэба памятаць некатотрыя важныя моманты. Пра іх і нагадвае ў гэтым артыкуле галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзіна ЕРМАЛОВІЧ.

 

Згодна з правіламі нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага карыстання, нарыхтоўваць бярозавік можна толькі ў перастойных і спелых лясах, прызначаных для высечак галоўнага карыстання.

Але не больш чым за пяць гадоў да іх высечкі спосабамі, якія забяспечвалі б захаванне тэхнічных якасцяў драўніны, каб гэта не наносіла шкоды дрэвам. На прамысловую нарыхтоўку бярозавага соку неабходна набыць лясны білет і атрымаць дазвол ад лясгаса.Лясніцтва вызначыць канкрэтныя ўчасткі нарыхтоўкі. Нарыхтоўваць сок любяць грамадзяне.

Аднак яны часцяком наносяць вялікую шкоду дрэвам, асабліва маладым. Таму патрабаванні захавання правілаў нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў у поўнай меры ставяцца і да тых людзей, якія вырашылі самастойна нарыхтоўваць сок. У кожным лясніцтве вызначаны ўчасткі лесу, прызначаныя для нарыхтоўкі бярозавага соку грамадзянамі для ўласных патрэб. Кожнаму жадаючаму нарыхтаваць сок работнікі лясной гаспадаркі пакажуць спецыяльна адведзеныя для збору бярозавіку ўчасткі, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі.

Заканадаўствам вызначаны тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка драўняных сокаў забараняецца.

Да іх ставяцца:

* гарадскія, курортныя лясы і лесапаркавыя часткі зялёных зон;

*прыбярэжныя палосы рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб'ектаў;

* палосы адводу жалезных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній;

* населеныя пункты;* дэндралагічныя паркі, батанічныя сады;

* гісторыка-культурныя запаведнікі, мемарыяльныя паркі, археалагічныя помнікі;

* месца пражывання дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;

* тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя, а таксама акругі і зоны санітарнай аховы курортаў;

* месцы масавага адпачынку насельніцтва.За парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку існуе адміністрацыйная адказнасць згодна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП): Артыкул 16.19. Парушэнне Правілаў нарыхтоўкі, збору або закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак.

1. Збор або нарыхтоўка грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак (пладоў, ягад, насення і інш.), драўнянага соку на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі або збор забароненыя, альбо іх нарыхтоўка або збор без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязкова, ці не ў адпаведнасці з ім - цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь

2. Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак, драўнянага соку альбо іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі - цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь.

3. Парушэнне правілаў закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак у прамысловых мэтах - цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак або без канфіскацыі, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад дзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак або без канфіскацыі. 

 

Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31