Як Вы клапоціцеся пра сваё здароўе?

Date 07.04.2022 Man
Comment 941
Як Вы клапоціцеся пра сваё здароўе?

7 красавіка адзначаўся сусветны Дзень здароўя. Гэта асаблівы дзень прыцягвае ўвагу актуальнасцю тэмы. Здароўе гэта бадай з найважнейшых каштоўнасцей у чалавечым жыцці, якую варта берагчы. З той нагоды мы звярнуліся з пытаннем да бярэзінцаў, як яныклапоцяцца за захаванасць уласнага здароўя?

Уладзіслаў КАРАБЦОЎ, бярэзінец:

– Для мяне пытанне клопату за здароўе заўсёды важнае. Займаюся спортам, рэгулярна наведваюся ў трынажорную залу ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Лазурный”. Ужываю спецыяльнае харчаванне для спартсменаў. Выконваю практыкаванні са штангай: жым лёжучы, станавую цягу, іншыя. Дарэчы, закончыў Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж, па спецыяльнасці тэхнік-электрык. Ёсць верагоднасць, што давядзецца адпрацоўваць у Хоцімску, але асабіста мне хочацца застацца ў родным Беразіно. Клопат за здароўе гэта яшчэ і гармонія паміж жаданнямі і магчымасцямі, таму раю ўсім займацца спортам і працаваць на жаданым месцы.

Алена ВЛАСАВА, у дэкрэтным адпачынку:

– Стараемся весці здаровы лад жыцця. Рэгулярна ходзім з сынам Мікітам у басейн, акрамя выхадных дзён. У такія моманты муж дома з малодшай дачкой Марынай. Дыет нейкіх там спецыяльных не прытрымліваемся, аднак катэгарычна супраць шкодных звычак. Наогул, лічу, што галоўнае весці здаровы лад жыцця – гэта найпершы клопат за здароўе.

Генадзь ПАШКЕВІЧ, працуе ў Бярэзінскай ЦРБ:

– У кожнага свой падыход да дадзенага пытання. Вось ідзеш пад дажджом і снегам без шапкі на галаве – гэта клопат за здароўе ці не? (Пасміхаецца) Асабіста я стараюся больш знаходзіцца на свежым паветры і больш хадзіць пешшу. Гэта самыя простыя рэчы, якія даступныя кожнаму, нават вельмі занятаму чалавеку. Свежае паветра і лёгкая фізкультура. Важна займацца спортам і весці здаровы лад жыцця. Шкодныя звычкі абсалютна выключаны. І яшчэ: абавязкова варта прышчапляцца, праходзіць рэвакцынацыю. Зараз у плане клопату за здароўе гэта як ніколі актуальна. Вось я прышчапіўся кітайскай вакцынай, прыйдзе тэрмін – абавязкова рэвакцынуюся.

Анатоль і Наталля ЖОРАВЫ, сям’я:

 – Выдатна, што ў нашым горадзе маецца басейн. Па магчымасці мы туды наведваемся ўсёй сям’ёй, разам са сваімі двумя дзеткамі, плаваем. Гэта цудоўны від спартыўных заняткаў, дазваляе прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, трымаць сябе ў належнай форме, быць у добрым настроі і дома, і на рабоце. І пры ўсім – ніякіх шкодных звычак.

Аляксандр НАСКАВЕЦ, працуе ў “Здравушцы-Агра”:

– Клопат аб здароўі ў мяне зводзіцца ў асноўным да заняткаў спортам. Падабаюцца гіры, адцісканні ад падлогі, лёгкая і цяжкая атлетыка. Раней рэгулярна наведваўся ў спартыўную залу пасля працоўнага дня. Аднак цяпер на заняткі спортам пакуль няма асабліва часу, у нас пасяўная кампанія, чакаем калі ўсталюецца нарэшце добрае надвор’е, даводзіцца шмат працаваць. Адказнасць і пільная ўвага на першым месцы. Аднак ніякіх шкодных звычак, і пра здаровы лад жыцця забывацца нельга ні ў якім разе.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31