Зваротам грамадзян - зялёнае святло

Date 13.04.2022 Man
Comment 1025
Зваротам грамадзян - зялёнае святло

Звароты грамадзян да прадстаўнікоў органаў улады з'яўляюцца лакмусавай паперкай таго, наколькі ў тым ці іншым рэгіёне ў людзей існуюць або стварыліся праблемы, вырашыць якія яны асабіста не маюць магчымасці, і для зняцця напружанасці патрабуецца ўмяшальніцтва тых ці іншых кампетэнтных органаў.

У нашым выпадку такім органам з'яўляецца раённы выканаўчы камітэт, куды і прыходзяць людзі са сваімі праблемамі на прыёмы грамадзян, тэлефануюць на "гарачую лінію", нярэдка выкарыстоўваюць для гэтага і сустрэчы кіраўніцтва раёна ў працоўных калектывах, выязныя прыёмы грамадзян па месцы жыхарства.

Наколькі часта даводзіцца работнікам і кіраўніцтву райвыканкама рэагаваць на паступаючыя ад бярэзінцаў звароты, мы папрасілі расказаць начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталлю Аскірка.

- Наталля Леанідаўна, сёння, калі на двары ўжо красавік, думаю, можна падвесці вынікі работы са зваротамі грама-дзян за першы квартал 2022 года. Наколькі больш ці менш іх стала, чаго яны датычыліся ў першую чаргу?

- За першы квартал да нас паступіла 57 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. З іх вусных - 13 (у тым ліку да старшыні райвыканкама - 9), пісьмовых - 44, з якіх 12 трапілі па электроннай пошце. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў скарацілася на 37 працэнтаў (летась іх было зарэгістравана 91).

Да агучанай інфармацыі дадам, што задаволенымі былі 14 зваротаў, 6 пастаўлены на кантроль, накіравана па кампетэнцыі 3 звароты, два звароты былі паўторнымі. Па пераважнай большасці зваротаў (па 32-х) грамадзянам былі дадзены тлумачэнні. У "Кнігу заўваг і прапаноў" за названы перыяд запісаў зроблена не было (летась іх было 2).

І яшчэ. З вышэйстаячых органаў кіравання на разгляд у райвыканкам паступіла два звароты (летась 5). Кожны з заяўнікоў атрымаў адказы растлумачальнага характару. Ёсць і паўторныя звароты. У райвыканкам і іншыя вышэйстаячыя арганізацыі працягвае звяртацца адзін з жыхароў г. Беразіно па пытанні нязгоды наконт устаноўленай мяжы зямельнага ўчастка.

- Чаго ж у першую чаргу да-тычыліся звароты грамадзян, якія праблемы іх турбуюць?

- Як сведчыць аналіз, на першым месцы па сваёй колькасці традыцыйна знаходзяцца звароты, якія датычацца пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі: водазабеспячэнне і каналізацыя, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, рамонт і эксплуатацыя жыллёвага фонду, вулічнае асвятленне. Паступіла 11 зваротаў названай тэматыкі. Шэсць зваротаў закранаюць праблемы дарожнай гаспадаркі і пяць датычацца зямельных пытанняў.

- Напэўна, самы эфектыўны метад скарачэння колькасці зваротаў - гэта работа на апераджэнне, калі тыя ці іншыя праблемы разглядаюцца ў ходзе сустрэч з грамадзянамі.

- Безумоўна. Таму і існуе ў нас такая форма работы, як выязны прыём грамадзян. Сёлета за першы квартал іх было арганізавана 30, у ходзе сустрэч прынята 17 чалавек. Свой плён дае і правядзенне "прамых тэлефонных ліній" з кіраўніцтвам райвыканкама. На іх паступіла 13 зваротаў. Акрамя таго, на "гарачую лінію" райвыканкама звярнуліся пяць чалавек.

Узнятыя ў ходзе пералі-чаных вышэй мерапрыемстваў пытанні, а таксама правя-дзенне адзіных дзён інфар-мавання насельніцтва і выездаў інфармацыйна-прапа-гандысцкіх груп, па магчыма-сці, вырашаюцца аператыўна. Стараемся вырашаць і тыя праблемы грамадзян, якія знаходзяцца на кантролі ў райвыканкаме, патрабуюць дадатковага разгляду і грашовых выдаткаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31