Пачнем з таго, што на тэрыторыі раёна яшчэ застаюцца забруджанымі радыенуклідамі ў выніку Чарнобыльскай катастрофы 11 населеных пунктаў. Дзятва, што пражывае на іх тэрыторыі, падлягае аздараўленню. І па выніках мінулага года яго прайшлі 97 школьнікаў разам з дзевяццю суправаджаючымі іх педагогамі.
Сумесна з Бярэзінскай ЦРБ былі складзены спісы для аздараўлення дзяцей-інвалідаў. Такіх асоб у нашым раёне 123, з іх ліку 15 рэкамендавана санаторна-курортнае лячэнне. За мінулы год сваё здароўе паправілі ў суправаджэнні васьмі дарослых 8 дзетак-інвалідаў. На лячэнне пададзена яшчэ 5 заявак.
Па інфармацыі Бярэзінскай ЦРБ у санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні па разнастайных профілях захворванняў мае 1657 жыхароў раёна. За 2021 год па сацыяльнаму дзяржаўнаму страхаванню атрымана 111 пуцёвак, у тым ліку 39 – у дзіцячыя санаторыі, 25 пуцёвак у санаторыі для бацькоў з дзецьмі, 47 – для працуючых грамадзян. У ліку аздароўленых і 52 дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў.
Санаторныя пуцёўкі на працягу года атрымалі больш як 40 арганізацый і ўстаноў. У пераразліку на тысячу працуючых у раёне выдадзена 14,7 пуцёўкі (работнікі адукацыі - 26,2, аховы здароўя – 7,5, культуры – 26,8, лясной гаспадаркі – 10,1, сельскай гаспадаркі – 13,5, прадстаўнікі разнастайных форм прадпрымальніцтва – 21).
На аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва нашага раёна выдзелена 241349,18 рубля, аздароўлена 293 чалавека.
Аздараўленне дзяцей у раёне праводзіцца на працягу ўсяго навучальнага года. У перыяд асенніх, вясенніх і зімовых канікул на базе гарадскіх і сельскіх школ арганізоўваліся аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Мінскім абласным упраўленнем па аздараўленні на міжсезоннае аздараўленне 435 дзяцей было выдаткавана 12160 рублёў. Нельга не сказаць і аб рабоце нашага раённага летніка “Папараць-кветка”. За час работы чатырох змен у гэтым лагеры з кругласутачным знаходжаннем аздаравіліся 417 школьнікаў. Акрамя бярэзінскай дзятвы тут былі прадстаўнікі Копыльскага і Мінскага раёнаў, а таксама горада Жодзіна.
У цэлым жа за летні перыяд мінулага года ва ўсіх тыпах лагераў аздараўленне прайшлі 1052 школьнікі, на што абласным упраўленнем па аздараўленні было выдзелена 97912 ркблёў. Сярод аздароўленых – 141 прадстаўнік малазабяспечаных сем’яў, 283 – мнагадзетных, 38 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталісябез апекі бацькоў, 15 дзяцей-інвалідаў, 43 дзіцяці з нядобранадзейных сямей. Усяго ж разнастайнымі відамі аздараўлення ў летні перыяд 2021 года было ахоплена 67 працэнтаў дзятвы, якая пражывае ў раёне.
Што тычыць непрацуючых грамадзян, то ўсяго на чарзе для атрымання пуцёвак на санаторнае лячэнне стаіць 420 чалавек. У іх ліку 4 інваліды першай групы і 107 – другой. Ад іх паступіла летась 70 заяў (ад інвалідаў першай і другой гупы – адпаведна 4 і 29). Аздаравіць за гэты час удалося 58 непрацуючых грамадзян, у ліку якіх 19 інвалідаў першай і другой груп.
Работа па аздараўленні жыхароў Бярэзіншчыны сёлета працягваецца ў адпаведнасці з распрацаваным планам.
Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення
па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні
насельніцтва Бярэзінскага раёна.