Разам са шчырымі цёплымі віншаваннямі Алегу Паўлавічу ўручылі Ганаровую грамату і пажадалі далейшых поспехаў.
Шчыруе Алег Цішкевіч рамшчыкам, а пачынаў свой працоўны шлях яшчэ ў вытворчым майстарскім дрэваапрацоўчым участку “Кукарава”.
У згуртаваны, дружны калектыў, “уліўся” з першых дзён. І назаўсёды захаваў у сэрцы памяць аб тым часе, калі на першых парах дапамагалі, падтрымлівалі, падбадзёрвалі... Цяпер ён сам - адзін з лепшых і вопытных працаўнікоў, перадае свой вопыт маладым.
А сярод маладых калег – і два яго сыны. Аляксей і Дзмітрый працуюць станочнікамі, хаця Аляксей мае спецыяльнасць электрыка, а Дзмітрый – будаўніка. Свае веды яны прымяняюць пры рэканструяванні і добраўпарадкаванні дзедавай хаты ў вёсцы Жорнаўка, дапамагаючы ў гэтым бацьку.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.