Пункты дабра чакаюць

Date 20.04.2022 Man
Comment 1448
Пункты дабра чакаюць

Зладжана і аператыўна адрэагавалі ў Любушанскай школе на заклік БРСМ прыняць удзел у дабрачыннай акцыі аказання дапамогі бежанцам з Украіны “Пункты дабра”.

Сёння вучні 11 класа Арцём Паныш і Дзмітрый Цэдрык даставілі дапамогу, якую сабрала ўся школа. Шчодрасці і дабрыні жыхароў Бярэзіншчыны можна толькі падзівіцца і парадавацца. У прывезеных пакунках мыла, шампунь, мыючыя і гігіенічныя сродкі.

- Дапамогу прадаставілі таксама працаўнікі ЖКГ, спіртзавода, сырзавода, спецыялісты ТЦСАН, школьнікі і педкалектывы практычна ўсіх навучальных устаноў раёна і многія іншыя. Цэнтр бюджэтных арганізацый пералічыў фінансавыя сродкі. Усім вялікае дзякуй! – пракаментавала першы сакратар Бярэзінскага райкама БРСМ Кацярына Аўрамчык.

Цяпер дапамога будзе накіравана ў абласны камітэт маладзёжнай арганізацыі, і адтуль прамым напрамкам на Гомельшчыну да бежанцаў. У першую чаргу – дзецям.

Акцыя будзе працягвацца да канца красавіка. Акрамя мыючых сродкаў прымаюцца таксама гігіенічныя наборы, сродкі індывідуальнай аховы, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатаўленне і іншае. Усе жадаючыя дапамагчы бежанцам, могуць звярнуцца па тэлефонах 6-90-43, або 8-029-854-71-86. Уся дапамога афармляецца дакументальна, спачатку афармляецца акт перадачы і потым накіроўваецца па назначэнню.

 Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30