Судовыя эксперты ў гасцях у ветэрана

Date 05.05.2022 Man
Comment 1367
Судовыя эксперты ў гасцях у ветэрана

Да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сафіі Стасевіч сёння завіталі з віншаваннямі і падарункамі госці са сталіцы і вобласці ў асобах начальніка аддзела кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці Уладзіміра Філімонава, эксперта экспертна-крыміналістычнага сектара па Лагойскім раёне Мінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Уладзіслава Лагускага, эксперта экспертна-крыміналістычнага сектара па Дзяржынскім раёне міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, эксперта экспертна-крыміналістычнага сектара па Дзяржынскім раёне Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Ангеліны Чурынінай і начальніка Бярэзінскага раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Міхаіла Ходаса.

Сафія Пятроўна расказала гасцям пра свае баявыя ўзнагароды, партызанскі рух і сувязь з партызанскімі атрадамі, ваенныя будні, выпадкі ў часы баёў, барацьбу супраць гітлераўцаў, асабісты ўклад у Перамогу, сваіх родных і блізкіх, і сённяшнія будзёныя справы.

У свае 97 гадоў жвавая бабуля поўная энергіі, завіхаецца ў агародзе, збіраецца высаджваць расаду памідораў і не губляе аптымістычных настрояў, аматарка паглядзець навіны, якім удзяляе 60 хвілін кожны дзень.

Госці ўручылі падарункі з кветкамі, павіншавалі з надыходзячым святам Перамогі, пажадалі моцнага здароўя, паразмаўлялі з гаспадыняй пра жыццё і нават дапамаглі наладзіць хатні тэлефон.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30