Велапрабег “Дарога памяці”

Date 14.05.2022 Man
Comment 966
Велапрабег “Дарога памяці”

Велапрабег “Дарога памяці” адбыўся сёння на Бярэзіншчыне і сабраў шмат аматараў веласпорта сярод калектываў устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама школьнікаў, студэнтаў, членаў БРСМ і проста неабыякавых людзей.

 У суправаджэнні Дзяржааўтаінспекцыі калона прыкладна з 200-250 ўдзельнікаў стартавала ад гарадскога стадыёна і рушыла па маршруце Беразіно-Косаўка-Капланцы-Лешніца. Фінальным пунктам быў помнік савецкім воінам, паўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца каля трасы М4 у раёне моста цераз раку Бярэзіну.

Ва ўсіх маршрутных пунктах удзельнікі велапрабега правялі мітынгі, прысвечаныя Дню Перамогі і памяці Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі помнікам воінам-вызваліцелям, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. У Капланецкай школе можна было пакаштаваць салдацкай кашы, а ў Лешніцы – паглядзець флэшмоб, падрыхтаваны творчым калектывам вучняў Лешніцкай установы адукацыі.

Мерапрыемства прайшло з мэтай папулярызацыі веласпорта і здаровага ладу жыцця, захавання гістарычнай памяці, выхавання патрыятызма. Больш падрабязны матэрыял чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты. А зараз – фотаздымкі.

 

 

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30