Работнікі ўстановы сабраліся, каб паслухаць цёплыя словы віншавання ад дырэктара Марыі Бурымскай і адзначыць круглую дату.
- Віншую наш цудоўны калектыў з юбілеем арганізацыі! Жадаю вечнай дружбы і ўзаемнай падтрымкі ў калектыве, а таксама нясконцай плыні энтузіязма і цудоўных ідэй. Няхай работа ладзіцца, няхай упартыя і сумесныя намаганні заўжды падтрымліваюць беззаганную рэпутацыю ўстановы. Маладым спецыялістам жадаю любіць сваю работу і дружна працаваць дзеля сумесных поспехаў, дасягненняў і перамог. Усім супрацоўнікам жадаю моцных сіл, здароўя і дабра, і шчасця ў асабістым жыцці, каб вы маглі з кожным днём уносіць цікавыя прапановы, прымаць правільныя рашэнні і завяршаць любую справу поспехам! – Зазначыла ў выступленні Марыя Анатольеўна.
Не адсталі ў віншаваннях і прафсаюзы.
Старшыня прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма Наталля Дубовік ўручыла ганаровыя граматы Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза дырэктару РЦК Марыі Бурымскай, а таксама супрацоўнікам установы Валянціне Самец і Аляксею Бабашаву за шматгадовую плённую працу, высокую прафесійную адказнасць, актыўнае сацыяльнае партнёрства, папулярызацыю народнай творчасці, удзел у станоўчых працэсах умацавання аўтарытэта прафсаюзнага руху Беларусі, падтрымку прафсаюзных ініцыятыў і з нагоды 45-годдзя калектыва.
- Цалкам для калектыва 45 гадоў гэта зусім мала, але для кожнага чалавека, які тут працуе гэта цэлае жыццё, поўнае эмоцый, энергіі і творчых здзяйсненняў. Мы, работнікі культуры, жывем зусім іншым жыццём. Яно ў нас поўніцца фарбамі і пачуццямі. І я ўпэўнена, так будзе і далей. Мы ствараем цуды, - заўважыла Наталля Пятроўна.
Калектыў Бярэзінскага РЦК быў адзначаны грашовым сертыфікатам на правядзенне культурна-масавага мерапрыемства і ганаровай граматай ад ім Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма.
Старшыня пярвічнай арганізацыі прафсаюзаў РЦК Галіна Бабровіч уручыла калектыву ўстановы салодкі падарунак.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.