Трэніроўкі на канікулах

Date 14.06.2022 Man
Comment 1662
Трэніроўкі на канікулах

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Бярэзінскай гімназіі Мікалай Міхалёў нават у час летняга адпачынку займаецца выхаваннем школьнікаў.

Вось і сёння гімназісты-шасцікласнікі сабраліся на заняткі па пляжным валейболе, якім з задавальненнем захапляюцца на канікулах. Сфарміравалася каманда з 15 вучняў.

- У спорце не можа быць вялікіх перапынкаў і доўгіх канікул, - сцвярджае Мікалай Мікалаевіч. - Калі імкнешся дасягнуць вынікаў, трэба працаваць над сабою пастаянна.

Варта заўважыць, трэнер-выкладчык Мікалай Міхалёў падрыхтаваў далёка не адно пакаленне аматараў спорту, а яго вучні часцяком станавіліся пераможцамі і прызёрамі спартыўных спаборніцтваў розных узроўняў.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « А вы набылі білет у лета? Лясгас, наперад! »
« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30