Пра здароўе і стадыёны

Date 28.06.2022 Man
Comment 1010
Пра здароўе і стадыёны

Нам у рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Беразіно з пытаннем, чаму зачыняюцца школьныя стадыёны.

 

– З пачаткам летніх канікул тэрыторыі школьных двароў сталі недаступнымі. На агароджах з’явіліся замкі, а з імі знікла і магчымасць займацца на школных стадыёнах спортам для ўсіх жадаючых. Ці ж гэта правільна? І яшчэ пра спорт. А ці плануецца заняцца рамонтам гарадскога стадыёна?

Аляксандр, г. Беразіно.

На пастаўленыя пытанні адказвае начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова.

– Мы не абмяжоўваем жаданні аматараў здаровага ладу жыцця займацца фізічнай культурай і спортам. Прышкольныя стадыёны, як гарадскія, так і сельскія, адкрыты для наведвальнікаў штодзённа з 8 да 21 гадзіны. Для інфармавання насельніцтва аб гэтым мы спецыяльна размясцілі адпаведныя аб’явы на школьнай агароджы.

Што датычыцца гарадскога стадыёна, то патрэбы ў яго рамонце пакуль што няма. Поле адпавядае патрабаванням для правядзення на ім спартыўных гульняў, газоннае пакрыццё знаходзіцца ў здавальняючым стане, пастаянна падкошваецца і даглядаецца.

А замена трыбун патрабуе значных затрат, таму ў бягучым годзе рамонт не плануецца.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2023 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30