У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Вольга Калячка, выковаючы абавязкі загадчыка паліклінікай УЗ “Бярэзінская ЦРБ” Аляксандр Усовіч, галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бярэзінскага райвыканкама Ірына Бурая, начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і працоўных адносін Наталля Барауля, галоўны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ Вадзім Буйніцкі, дырэктар ААТ “Пагосцкі” Наталля Сокал, начальнік раённай інспекцыі энергагазнагляду Генадзь Кузняцоў, старшыня Бярэзінскага райкама прафсаюза Марыя Каўзуновіч. Таксама прысутнічалі члены працоўнага калектыва згаданай гаспадаркі.
На парадку дня былі разгледжаны пытанні вытворчага траўматызму і прафесійнай захворваемасці ў арганізацыях раёна за мінуўшы перыяд 2022 года, аналіз праходжання медаглядаў адпаведна з графікам, функцыянаванне сістэмы кіравання бяспекай працы ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Бярэзінскага раёна, аналіз парушэнняў у бяспецы працы, выяўленых у ходзе работы мабільнай групы за мінуўшы перыяд 2022 года. Мерапрыемствы па ахове працы, накіраваныя на прафілактыку вытворчага траўматызма і прафесійнай захворваемасці, якія праводзяцца ў ААТ “Пагосцкі”.
Таксама разглядаўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам на тэрыторыі ААТ “Пагосцкі”, які здарыўся летась у ліпені, калі супрацоўніца гаспадаркі атрымала паражэнне электрычным токам ад абарванага провада. Провад адарваўся ў выніку ўдару маланкі падчас навальніцы. Парушэнні заканадаўства па ахове працы ў дадзеным выпадку выяўлены не былі.
Дадаткова Генадзь Кузняцоў засяродзіў увагу аматараў рыбнай лоўлі на небяспецы аддавацца любімаму занятку каля лініі электраперадач і нагадаў, што сёлета ў рэспубліцы ўжо адбылося некалькі няшчасных выпадкаў, звязаных менавіта з дадзенай праблемай.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.