На працягу трох дзён яны прайшлі праз шматлікія запланаваныя выпрабаванні, ім нават давялося перажыць у палатках начныя шчодрыя ліўні.
У ліку турыстычных выпрабаванняў – спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні і конкурс візітовак, спаборніцтвы па дартсе, па пешым, водным і велатурызме, конкурс на лепшыя турыстскія песні “У туристского костра”, творчы конкурс “Туристский листок” і конкурс быту.
На ўрачыстай цырымоніі завяршэння мерапрыемства прысутнічалі старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова, намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі, начальнік цэнтра фізкультурна-аздараўленчай, спартыўнай і турыстычнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сяргей Саскавец і інш.
У выніку спаборніцтваў прызавыя месцы сярод каманд размеркаваліся наступным чынам: 1 места – каманда Слуцкага раёна, 2 месца заваявалі прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама, 3 месца – у каманды Жодзінскага раёна.
Акрамя таго, было шмат узнагароджаных удзельнікаў турзлёту і шмат узнагарод прафсаюзных.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.