Лепшы дыспетчар вобласці – у трэці раз

Date 08.07.2022 Man
Comment 698
Лепшы дыспетчар вобласці – у трэці раз

Калі чалавек мае аптымістычны характар і заўсёды настроены на перамогу, яму многае па плячы. Праўдзівасць гэтых слоў сваім прыкладам пацвярджае дыспетчар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Наталля Кісялёва.

Яна не толькі па праву лічыцца ўніверсальным байцом аддзела і ў дасканаленні авалодала ўсімі тонкасцямі няпростай ваенізаванай службы, а і годна прадстаўляе Бярэзінскі раён на абласных конкурсах прафесійнага майстэрства на званне лепшага дыспетчара РАНС вобласці.

Вось і не так даўно наша зямлячка ў чарговы раз вярнулася з адказных іспытаў з перамогай. Наколькі няпроста было ёй заваяваць званне пераможцы сведчыць хаця б такі факт: сярод удзельнікаў конкурсу было толькі тры прадстаўніцы слабага полу. Аднак Наталлю гэта ніколькі не напалохала. Яе цвёрдае імкненне да перамогі, трывалыя веды справы, багаты вопыт удзелу ў падобных мерапрыемствах далі свой чакаемы і прагназуемы вынік.

Нялішнім будзе дадаць, што ўладальнікам звання лепшага дыспетчара сістэмы МНС вобласці Наталля Кісялёва прызнаецца ўжо трэці год запар. Вось што значыць аптымізм і мэтанакіраванасць!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31