І касец, і жнец, і рыбы лавец

Date 08.07.2022 Man
Comment 814
І касец, і жнец, і рыбы лавец

У работнікаў сельскай гаспадаркі лета заўсёды з’яўляецца вельмі напружаным і адказным перыядам: адзін від работ прыспешвае другі, трэці… Тут не да адпачынку. Але і пра яго забываць не трэба, калі-нікалі знаходзіць для гэтага вольную хвілінку.

Днём актыўнага калектыўнага адпачынку для кіраўнікоў арганізацый аграпрамысловага комплексу стала пятніца, першага ліпеня. Іменна на гэту дату яго арганізатарамі – упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, райкамам прафсаюза работнікаў АПК і раённым аграсаюзам - было запланавана правядзенне раённага конкурсу рыбалоўнага майстэрства “Удача на кручку”.

Па ўмовах спаборніцтва кожны з удзельнікаў мог мець у сваім арсенале адну паплавочную вудачку і два фідары, на што, уласна, і лавіў рыбу. А на гэтую адказную справу рыбаловам-аматарам выдзялялася роўна тры гадзіны, пасля чаго прадстаўнічае журы падвяло вынікі і назвала лепшых. На жаль, фартуна не была вельмі літасцівай да канкурсантаў і надта важкім уловам пахваліцца не мог ніхто. Тым не менш, сваіх лідараў спаборніцтвы выявілі.

У намінацыі “Лепшы ўлоў” найбольш пашанцавала кіраўніку ААТ “Першамайскі” Юрыю Касцюку. Другое і трэцяе месцы заваявалі дырэктар філіяла племпрадпрыемства Уладзімір Гарошка і дырэктар ААТ “Багушэвічы” Юрый Сухоцкі. Яны адзначаны кубкамі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Не менш важкі каштоўны падарунак быў уручаны і дырэктару ПМС Мікалаю Куксёнку. Ён вызначыўся ў намінацыі “BIG FISH”.

Не засталіся пакрыўджанымі і астатнія ўдзельнікі першынства (дарэчы, у стройных радах мужчын-рыбаловаў аказалася і адзіная прадстаўніца жаночага полу – дырэктар райветстанцыі Марына Самец), бо кожны з іх змог добра адпачыць у той дзень і зрабіць невялікі перапынак для таго, каб затым ізноў прыступіць да сваіх штодзённых няпростых клопатаў.

Асабліва арганізатары і ўдзельнікі спаборніцтваў былі ўдзячны адміністрацыі УП “АграМАЗ”, якая для правядзення мерапрыемства прадаставіла цудоўнае возера ў в. Мачаск з абсталяваным там месцам адпачынку.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31