Ужо сёння мы можам бачыць, што значная частка запланаванага паспяхова ажыццяўляецца. Так, адным з першых участкаў добраўпарадкавання горада стала вуліца Інтэр-нацыянальная, якая на сён-няшні дзень ужо поўнасцю заасфальтавана. Такі ж від работ праведзены і на вуліцы Янкі Купалы. Завяршаецца асфальтаванне і цэнтральнай вуліцы горада – Кастрычніцкай. Акрамя дарожнікаў на добраўпарадкаванні райцэнтра рупяцца і работнікі камунальнай службы – яны ўладкоўваюць новую пешаходную дарожку па вуліцы Азёрнай.
Паралельна з гэтым распачаты работы і па капітальным рамонце асобных, у адпаведнасці з пе-ралікам, шматпавярховых дамоў. Больш падрабязную інфармацыю аб выкананых аб’ёмах работ і адрасах іх правядзення чытайце ў нашай газеце.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.