“Пахучыя” раскопкі

Date 12.07.2022 Man
Comment 487
“Пахучыя”  раскопкі

Усё пачалося з выкладзенай на адным з сайтаў інтэрнэта інфармацыі, у якой жанчына паведамляла, што ў раёне гарадскога пляжа побач з завулкам Рачным прама ў раку трапляюць каналізацыйныя сцёкі. А гэта не толькі перашкаджае паўнацэннаму адпачынку на вадзе (як у такіх умовах можна купацца?), а і парушае экалогію.

Выкладзеныя факты пацвердзіліся. У выніку сумеснага выезду на месца намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Бабуры, прадстаўнікоў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і жыллёва-камунальнай службы было выяўлена працяканне каналізацыйных сцёкаў з завулка да берага ракі.

А вось і тое месца, дзе з’явілася рукатворная крынічка. Праз колькі дзён тут ужо ва ўсю вяліся раскопкі з мэтай спынення каналізацыйнага струменьчыка.

Што ж стала прычынай яго з’яўлення? Як аказалася ў ходзе работ, крыніцай сцёкаў стала пашкоджаная асбеставая труба, праз шчыліны якой і прабівалася вадкасць. Як яна аказалася ў трубе, якая вось ужо колькі год (з часу закрыцця былой швейнай фабрыкі) павінна была б бяздзейнічаць, невядома. Адзінае тлумачэнне такой з’явы – гэта тое, што падобнае адбылося дзякуючы незаконнай урэзцы ў сцёкавую сістэму кагосьці з жыхароў прылягаючых домаўладанняў.

У выніку праведзеных работ пашкоджаны ўчастак ліквідавалі, а злашчасную трубу заглушылі. Заглушыць мяркуецца і ўстаноўлены на гэтай жа ветцы калодзеж, каб і ў яго не траплялі адходы жыццядзейнасці тых, хто вырашыў такім чынам пазбаўляцца ад сваіх сцёкаў.

– Незаконным урэзкам ў гарадскую каналізацыйную сістэму мы пакладзём канец, – каменціруе сітуацыю намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Бабура. – Такім чынам, па-першае, мы не будзем у будучым сутыкацца з падобнага роду праблемамі. Па-другое, гэта надасць грамадзянам большай адказнасці пры абыходжанні з адходамі, калі яны замест таго, каб пускаць сцёкі рэчку або на вуліцу будуць вымушаны своечасова адкатваць іх і не падвяргаць экалагічнаму забруджванню навакольнае асяроддзе. Беразіно – гэта наш агульны дом. Дык няхай ён будзе ўтульным для кожнага з нас!


Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Важно знать!!! Адвокатам – в коллегию »
« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31