Права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пры наянасці медыцынскіх паказанняў і асутнасці супурацьпаказанняў маюць дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама (без лячэння) – асобы, якія суправаджаюць на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў за заключэнні ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі (УКК).
Пры пастаноўцы на ўлік за атрыманнем пуцёўкі прадастаўляюцца наступныя акументы:
- пісьмовая заява;
- меыцынская даведка аб стане здароўя і патрэбе ў санаторна-курортным лячэнні;
- заключэнне УКК аб неабходнасці суправаджэння діцяці-інваліда да 18 гадоў;
- пашпарт;
- пасведчанне дзіцяці-інваліда;
- даведка з месца работы бацькоў аб тым, што дзіця не праходзіла санаторна-курортнае лячэнне па месцы іх работы;
- даведка з месца вучобы дзіцяці.
Пуцёўкі дзецям-інвалідам і суправаджаючым іх асобам выдаюцца бясплатна. Па заключэнні ўрачэна-кансультатыўнай камісіі дзеці-інваліды могуць прайсці санаторна-курортнаелячэнне без суправаджэння дарослых у санаторыі “Случ” па профілях захворвання сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, костна-мышачнай сістэмы, органаў стрававання, зроку, мочапалавой сістэмы, а таксама ў санаторыі “Акадэмія здароўя” па профілях захворвання органаў зроку, хваробы косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі.
Ад сябе дадам, што ў санаторыях Беларусі аздараўленне і адпачынак наладжаны на самым высокім узроўні. Іх эфектыўнасць ствараюць не толькі праводімыя высокакваліфікаванымі спецыялістамі лячэбныя працэдуры і сучаснае медыцынскае абслугоўванне, але таксама паўнацэннае харчаванне, лячэбнае паветра і шчырасць пеерсаналу аздараўленчых устаноў.
Больш поўную інфармацыю аб аздараўленні дзяцей-інвалідаў можна атрымаць па тэлефоне 5-19-16 або непасрэдна ў нашым упраўленні.
Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення
па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні
насельніцтва Бярэзінскага раёна.
88