У прыватнасці, за справаздачны перыяд не зарэгістравана фактаў згвалтавання і вымагальніцтва. Па усіх выпадках асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальных злачынстваў устаноўлены асобы, якія ў іх падазраюцца. Больш выяўлена злачынстваў, што тычацца незаконнага абароту наркотыкаў.. Зменшылася колькасць парушэнняў заканадаўства, якія караюцца крымінальна, па лініі кіберзлачыннасці. Знізіўся ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, не зарэгістравана аўтааварый з удзелам непаўналетніх.
Паводле яго слоў, у другім паўгоддзі намаганні супрацоўнікаў РАУС накіраваныя на замацаванне дасягнутых станоўчых тэндэнцый у аператыўнай абстаноўцы, выпрацоўку і рэалізацыю эфектыўных практычных мер па недапушчэнню асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальных злачынстваў, у тым ліку – у сферы сямейна-бытавых адносін. Прымаюцца дадатковыя меры па выяўленню і ліквідацыі схем, спосабаў і методык збыту наркотыкаў.
У нарадзе ўзяў удзел выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Мікалай Максімовіч. Ён уручыў узнагароды шэрагу міліцыянераў.
Милана ТРАПЯНОК.
Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.