Воркаўт-пляцоўка каля возера

Date 15.07.2022 Man
Comment 761
Воркаўт-пляцоўка каля возера

У час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым горадзе звярнуў увагу на тое, што ў месцы правядзення масавых гулянняў – зоны адпачынку каля штучанага возера па вуліцы Перамогі – падрыхтавана асфальтавая пляцоўка для ўстаноўкі там новай канструкцыі.

На жаль, канкрэтную інфармацыю аб тым, што тут плануецца раз-мясціць, атрымаць мне не ўдалося. Можа рэдакцыя дапаможа разабрац-ца з гэтым пытаннем? Думаю, цікавіць яно не толькі мяне аднаго.

Васіль Н., жыхар г. Беразіно.

За адказам мы звярнуліся да кіраўніка раённага цэнтра па забеспя-чэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Яўгена Котава. Вось што ён паведаміў.

- Пляцоўка каля штучнага возера на вуліцы Перамогі горада ўжо не першы год з’яўляецца для бярэзінцаў зонай адпачынку. І для некаторых – актыўнага, дзе можна пазаймацца спортам на ўстаноўленых антывандальных трэнажорах, пакатацца на скейт-горцы. Ды і для дзятвы тут таксама хапае рухомых забаў.

Падрыхтаваная асфальтавая пляцоўка, якая не так даўно была заліта тут, стане працягам узвядзення на гэтым месцы новых трэнажораў, а дакладней – размяшчэння воркаўт-пляцоўкі ў праграме рэалізацыі рэспубліканскага сацыяльнага праекта Прэзідэнскага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця “Спорт для ўсіх”.

Пра што ідзе гаворка? На жаль, не ўсе віды спорту аднолькава даступны фінансава, тэрытарыяльна або па стане здароўя шырокай аўдыторыі. У сувязі з гэтым у сілу сваёй даступнасці вулічны напрамак Street Workout набывае ўсё больш шырокую папулярнасць і аб’ядноўвае жыхароў двароў, раёнаў і гарадоў. Гэта ўніверсальны і эфектыўны інструмент для падтрымкі людзьмі добрай фізічнай формы і арганізацыі захапляльнага вольнага часу для кожнага.

Праект “Спорт для ўсіх” Прэзідэнскі спартыўны клуб пры садзейнічанні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў запусціў яшчэ летась. Яго рэалізацыя прадугледжвае будаўніцтва комплексных і камфортных пляцовак па Street Workout, на якіх будзе камфортна выконваць шырокі набор практыкаванняў як падлеткамі, так і дарослымі, у тым ліку з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (параваркаўт). Такім чынам будзе выконвацца асноўная ідэя праекта – спорт, даступны кожнаму, незалежна ад сацыяльнага статуса і фінансавых магчымасцей, а таксама яго галоўныя адачы – стварэнне інфраструктуры крокавай даступнасці для заняткаў спортам, арганізацыя актыўнага вольнага часу для дзяцей, моладзі, дарослых, асбліва ў рэгіёнах.

Такім чынам, неўзабаве ў зоне адпачынку бярэзінцаў пры фінансавай падтрымцы Прэзідэнскага спартыўнага клуба і будзе ўстаноўлена тыпавая воркаўт-пляцоўка або пляцоўка па іншых відах спорту. Асфальтаванне пляцоўкі – гэта толькі першы крок на яе стварэнні. Хутка тут з’явіцца гумавае пакрыццё і толькі затым спецыялісты спартыўнага клуба ўстановяць усе неабходныя спартыныя трэнажоры. Чакаць засталося зусім нямнога. Далучайцеся і вы да здаровага ладу жыцця!

Падрыхтаваў Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31