Тут футбольнае поле са штучным пакрыццём, зона для гульні ў баскетбол, ёсць сетка для гульні ў валейбол, сілавыя трэнажоры. А нядаўна з’явілася яшчэ і бегавая дарожка з гумавым пакрыццём. Яна стане прыемным спартыўным бонусам не толькі для навучэнцаў школы. Займацца спортам тут змогуць і жыхары бліжэйшых дамоў, ды і ўсе жадаючыя. Адзіная ўмова: быць на тэрыторыі школы дазваляецца толькі з 9 гадзін раніцыі да 21 гадзіны вечара. Пры неабходнасці мяч для гульняў заўсёды можна ўзяць на пункце ахове. Вам ніхто не адмовіць. Не варта хвалявацца і наконт уласнай бяспекі. Паўсюдна ўстаноўлена відэаназіранне.
- Трэба заўважыць, што новая бегавая дарожка з’явілася ў нас дзякуючы фінансавай падтрымцы райвыканкама,- гаворыць дырэктар ДУА “Сярэдняя школа №2 горада Беразіно” Святлана Абрамовіч, – На яе ўстаноўку пайшоў грашовы сертыфікат у суме 50 тысяч рублеў, які ўручыў старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук на свяце апошняга званка.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.