І ляснік, і вальшчык, і нават камбайнер

Date 26.07.2022 Man
Comment 1136
І ляснік, і вальшчык,  і нават камбайнер

Мікалай Собаль працуе ў Багушэвіцкім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса каля чатырох гадоў. Ён – і ляснік, і вальшчык, і нават камбайнер.

Пасля заканчэння Чэрвеньскага прафтэхвучылішча Мікалай атрымаў спецыяльнасці сталяра-станочніка і рэзчыка па дрэве і бяросце. Малады спецыяліст вярнуўся ў родны аграгарадок Багушэвічы, уладкаваўся ў мясцовае сельгаспрадпрыемства, шчыраваў будаўніком, трактарыстам, а потым вырашыў паспрабаваць сябе ў лясной галіне.

– Я трапіў у добры зладжаны калектыў, – гаворыць Мікалай Сяргеевіч. – Азам лясной прафесіі мяне навучаў наш "старажыл" з 29-гадовым працоўным стажам Аляксандр Гушчын. Ён стаў для мяне сапраўдным настаўнікам, пакрысе ўводзіў "у курс справы", раскрываў прафесійныя сакрэты...

Цяпер Мікалай Сяргеевіч і сам на ўсе рукі майстар. Ён абслугоўвае два абходы - №9 плошчай 752,5 гектараў і №10 плошчай 978,5 гектараў. Гэта значныя тэрыторыі - ад Багушэвіч да Матылянкі, ад Асмолаўкі да Якшыц. Асноўныя клопаты леснікоў летам – догляд за маладымі насаджэннямі, асвятленне, прачысткі, высечкі. Акрамя таго, Мікалай Сяргеевіч будзе задзейнічаны ў час зернеўборачнай кампаніі ў ААТ "Багушэвічы" – на камбайне "Палессе GS-12". Летась ён таксама шчыраваў на сельскагаспадарчых палетках, і нават дапамагаў сельгаспрадпрыемствам у суседнім раёне.

Акрамя таго, Мікалай Сяргеевіч – шматдзетны бацька, разам з жонкай Наталляй Аляксандраўнай (яна працуе выхавальнікам у дзіцячым садку) выхоўвае траіх дзяцей.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30