Ужо тады бачыш, як механізатары з пачуццём вялікай адказнасці ставяцца да маючай адбыцца работы. Дадаў ім своеасаблівай урачыстасці і той факт, што на базе нашага сельгаспрадпрыемства сёлета праводзілася раённае свята “Зажынкі”.
А ўжо першыя дні ўборкі ўраджаю засведчылі аб тым, што і сёлета нашы камбайнеры, механізатары і вадзіцелі пакажуць добрыя вынікі. Да прыкладу, азімы рапс (яго, як і азімы ячмень, мы ўжо поўнасцю ўбралі) на круг даў па 23,5 цэнтнера з гектара, а вырошчваўся ён на плошчы ў 176 гектараў. Культура гэтая, як адзначыў Прэзідэнт Беларусі ў час правядзення селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі, мае вялікую каштоўнасць не толькі для нашай эканомікі, а і эканомікі гаспадаркі.
Не менш прадукцыйна і ашчадна будзем мы ўбіраць і іншыя вырашчаныя культуры для таго, каб умацаваць стабільнасць рынку нашай рэспублікі, забяспечыць эканамічную бяспеку краіны і з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень.
Юрый СУХОЦКІ,
дырэктар ААТ “Багушэвічы”.