Таму і патрабуецца павелічэнне аб’ёмаў намалочанай збажыны. За кошт росту прадукцыйнасці працы, найбольшай аддачы кожнага гектара зямлі, у тым ліку і за кошт меліяравання (пра што гаварылася на нарадзе), павышэння культуры земляробства і ўкаранення новых сартоў і відаў зерневых культур.
У прыватнасці, рабіўся акцэнт на больш шырокае выкарыстанне Беларусі такой культуры, як азімы ячмень. Вырошчваем яго і мы ў нашым сельгасфіліяле. Пакуль што плошча, адведзеная пад яго, не вельмі вялікая, бо культура гэтая для нас новая. І ўжо сёлетні год паказаў, што пры належным за ёй доглядам яна можа даць высокі ўраджай, прычым, не на самых багатых бярэзінскіх землях. Уборка азімага ячменя ў нас ужо завершана, а на круг мы атрымалі яго па 45,5 цэнтнера з гектара.
Сёння мы стаім на старце масавага жніва. Упэўненасць у тым, што правядзём мы яго якасна і своечасова, у нас ёсць, бо ўсім неабходным для правядзення гэтых работ мы забяспечаны, а ў працавітасці сваіх людзей не сумняваемся. Паказваць жа нізкія вынікі – не ў нашым характары.
Дзмітрый КАЛАЦЭЙ, дырэктар філіяла ААТ “Ома”.