На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г. № 1914-ХІІ «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2022 г. № 34 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», раённы Бярэзінскі райвыканкам ВЫРАШЫЎ:
- Правесці прызыў грамадзян у жніўні-лістападзе 2022 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адпраўку прызваных у вайсковыя часці, грамадзян мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі і не маюць права на адтэрміноўку, пражываюць па месцы пастаяннага жыхарства (рэгістрацыі ) на тэрыторыі Бярэзінскага раёна.
- Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна з’явіцца ў абасобленую групу, размешчаную па адрасе: г. Беразіно, вуліца Кастрычніцкая, дом 32, на працягу часу з 1 жніўня па 30 лістапада, з дакументамі, якія пацвярджаюць асобу.
Варта нагадаць, што грамадзяне, якія не з’явяцца без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, што ўхіляюцца ад выканання вайсковага абавязку, будуць прыцягвацца да адказнасці згодна з заканадаўствам.
Максім КЛЮЕЎ,
начальнік абасобленай групы ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці.