Ці патрэбна нам адзіная школьная форма?

Date 05.08.2022 Man
Comment 1151
Ці патрэбна нам адзіная школьная форма?

Людзі старэйшых пакаленняў добра памятаюць часы, калі школьная форма была абавязковым атрыбутам. Сёлета адзіная школьная форма вяртаецца. Як да гэтага ставяцца бярэзінцы?

Ала ДУДКО, дырэктар СШ №3:

- Скажу, што гэта даволі добрая ідэя. Існуе шмат прафесій, уладальнікі якой носяць форму ўсё жыццё: медыкі, міліцыянеры, пажарныя, работнікі пракуратуры, іншыя. У іх выпадку дрэс-код абавязвае быць адказным, калі прыходзіш на работу. Дома ты прыкладны сем’янін, звычайны чалавек, а вось апрануў форму – адразу стаў часткай свайго прафесійнага кола, гатовы выканаць доўг ці працаваць. Так і ў нашым выпадку, школьная форма дае дакладнае раздзяленне, паказвае, дзе ты вучань, а дзе твой вольны час. Таксама гэта арганізуе вучня, дысцыплінуе, настройвае на тое, што ў школу ён прыйшоў з дакладнай мэтай – набываць веды.

 

Марыя ЯСКЕВІЧ з дзецьмі Ягорам і Глебам:

- Дзеці, я лічу, не будуць выдзяляцца ў адзінай школьнай форме, таму яна патрэбна. Павінен быць адзіны стыль. Напрыклад, у дзяўчынак спаднічкі, у хлопчыкаў штаны і пінжакі. Праўда, я перакананая: без касцюма са штанамі для дзяўчынак таксама не абысціся, калі настае зіма. У халодны перыяд і калі маразы, мяркую, дзяўчынкам трэба насіць штаны, бо гэта, па-першае, клопат пра здароўе. У астатнім жа можа быць розніца ў фасоне, кроі, аднак павінны спалучацца тон, колер. Таму адзіная форма – гэта правільна.

 

Вікторыя КРУГЛІК і дачка Мілана:

- Мне наогул вельмі падабаецца такая ідэя – школьная форма. Калі я вучылася ў Лешніцкай школе, у нашым класе было 11 чалавек, ва ўсіх быў дзелавы стыль адзення. У сельскай мясцовасці ў адзенні не назіралася адрознення, хто багацей апранаецца, хто не. Дзелавы стыль пасаваў вучням.

Несумненна, мне хочацца каб была адзіная форма для школы, ад гэтага вучэбны працэс толькі выйграе. Пажадана, каб форма была прыгожая, напрыклад, для дзяўчынак - спаднічкі і камізэлькі ў клетачку, прыгожага фасону.

 

Аліна БАБКОВА:

- Закончыла школу ў 2017 годзе, і калі вучылася, школьнай формы ў нас не было. Мне здаецца, школьная форма павінна настройваць чалавека на вучобу, бо трэба вучняў неяк ураўноўваць, каб не было раздзялення, у каго адзенне больш крутое, а ў каго танней. Таксама форма для дзяўчынак павінна мець розніцу паміж летнім і зімнім сезонамі, бо ў маразы ў спадніцы дужа не паходзіш. Аднак, у любым выпадку школьная форма неабходна.

 

Вольга ШАЛАЙ і Ганна БУРЫМСКАЯ, матулі:

Ганна:

- Толькі за. Лічу, гэта вельмі карысна дзеткам. Пры адзінай форме прападае фактар, што камусьці бацькі могуць нешта дазволіць багацей, камусьці – не, адзін апрануты просценька, а другі такі ўвесь элегантны і прыгожы. Форма не пакідае месца для зайздрасці, няроўнасці і спрэчак. Лепш за ўсё, калі ўсе выглядаюць сціпла ў адзенні, і заняты толькі вучобай.

Вольга:

– Школьная форма – гэта добра, яна павінна садзейнічаць вучэбнаму настрою і не адцягваць увагу на іншыя рэчы. Дадам таксама, што добра было б, каб форму фінансавала дзяржава, а не бацькі, бо сярод бацькоў – можа так стацца, не кожны здольны сабе яе дазволіць, асабліва калі ў сям’і шмат дзетак. Наогул, гэта выдатная ідэя.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31