Бярэзінскія героі жніва сталі героямі тэлеэкрана

Date 05.08.2022 Man
Comment 1065
Бярэзінскія героі жніва сталі героямі тэлеэкрана

Героямі не толькі жніва, а і беларускіх тэлевізійных навін былі сёння вадзіцелі ААТ “Брадзец” Мікалай Собаль і Сяргей Каханоўскі, якія сталі аб’ектам чарговага сюжэту тэлежурналістаў аб ходзе ўборкі  Беларусі.

Таму мужчыны відавочна хваляваліся перад наведзенымі на іх тэлекамерамі і на пытанні інтэрв’ю адказвалі не вельмі красамоўна.

Дадавала хвалявання ім і тое, што на да іх на палеткі прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя для таго, каб павіншаваць  істотнай працоўнай перамогай – асягненнем тысячнага рубяжа на перавозцы збожжа ад камбайнаў. Героі жніва атрымалі падарункі і падзячныя лісты ад старыні раённага выканачага камітэта Дзяніса Дзішука, старшыні  абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктара Маліноўскага, старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК Марыны Каўзуновіч, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (Галіна Сакалоўская) і, безумоўна, свайго непасрэднага кіраўніка – дырэктара ААТ “Юрадзец” Аляксандра Крука.

У чарговы рэйс за збожжам вадзіцелі выпраўляліся на ўпрыгожаным яскравымі лагатыпамі і чырвонымі сцяжкамі з лічбай “1000 тон”. Верыцца, што неўзабаве на рахунку старанных працаўнікоў будзе і па дзве тысячы перавезеных тон хлеба.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30