Аўтазаводцы шануюць свой СУП “АграМаз”

Date 08.08.2022 Man
Comment 1052
Аўтазаводцы шануюць свой СУП “АграМаз”

Выпадкова наш прыезд на палеткі СУП “АграМАЗ”, якія размяшчаюцца непадалёк ад вёскі Гужык, супаў з візітам да ўдзельнікаў жніва сталічных прафсаюзных лідараў - старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Мінскага аўтамабільнага завода Віктара Антоненкі і старшыні федэрацыі “Белпрафмаш” Валерыя Курсевіча. 

Прадстаўнікі галаўнога прадпрыемства сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства прыбылі ў Любушаны не з пустымі рукамі, а з прыемнай і адказнай місіяй. Пра яе расказа В. Антоненка.

- Мы тут сёння для таго, каб падзякаваць нашых хлебаробаў за актыўну ўдзел у выкананні харчовай праграмы краіны і за тыя намаганні, якія яны прыкладаюць для паспяховага завяргшэння жніва. У знак удзячнасці мы прывезлі персанальныя падарункі кожнаму члену збожжаўборачных камбайнаў і вадзіцелям, якія найбольш вызначыліся пры адвозцы збажыны і выходходзяць на паказчык у тысячу перавезеных тон.

Наогул, галоўны клопат прафсаюзаў – гэта чалавек, належныя ўмовы яго працы, захаванне тэхнікі бяспекі ў час выканання работ і стварэнне адпаведнай рабочай атмасферы. Таму мы трымаем пад пільным кантролем усе гэтыя пытанні і пры неабходнасці аказваем дапамогу, а пры ўзнікшай праблеме імкнёмся разам разабрацца ў ёй і не дапускаць парушэнняў Працоўнага кодэкса, які таксама ў аснову асноў ставіць асобу чалавека.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30