“Прамая лінія” судовага медыцынскага эксперта

Date 11.08.2022 Man
Comment 745
“Прамая лінія” судовага медыцынскага эксперта

У Беразіно адбылася “прамая лінія” з намеснікам начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці - галоўным дзяржаўным судовым медыцынскім экспертам па Мінскай вобласці Уладзімірам Семянко-Баярынцавым.

На падобных мерапрыемствах грамадзяне маюць магчымасць звярнуцца з любымі пытаннямі, якія датычацца медыцынскіх судовых экспертыз. Праводзяцца “прамыя лініі” прыкладна раз у квартал.

- Любая судовая экспертыза мае два бакі: пацярпелага і ўдзельніка другога боку канфлікту, як правіла паміж імі няма пагаднення наконт ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў. На “прамой лініі” яны могуць звярнуцца да судовага медыцынскага эксперта і атрымаць падрабязны адказ, - зазначыў у гутарцы Уладзімір Мікалаевіч. – Каб было больш зразумела, прывяду выпадак. Напрыклад, з-за непрыязных адносін адбылася бойка паміж двума чалавекамі, у выніку якой адзін з удзельнікаў памёр. Праведзеная судовая медыцынская экспертыза паказала, што памерлы пакутаваў на хранічную хваробу, якая абвастрылася менавіта ў дадзены перыяд часу і выклікала фатальны фінал, стала прычынай смерці і не звязана з цялеснымі пашкоджаннямі. Але родным пацярпелага няпроста ўспрыняць, што пацярпелы сканаў менавіта ад хранічнай хваробы, а не ад пабояў. Судовыя эксперты праводзяць судовыя медыцынскія экспертызы на падставе толькі абъектыўных дадзеных і яны не могуць быць ні на чыім баку. Гэта вось прыклад аднаго з пытанняў, з якімі да нас звяртаюцца грамадзяне. На самой справе спектр тэм значна шырэйшы.

“Прамая лінія” прайшла ў канструктыўным рэчышчы. Найбольш папулярная сярод насельніцтва тэма – пытанні высвятлення і ўстанаўлення бацькоўства. Як зазначыў Уладзімір Семянко-Баярынцаў, у 2023 годзе плануецца адкрыццё ўпраўлення лабараторных даследаванняў рэчываў біялагічнага характару, у якім спецыялісты будуць займацца таксама правядзеннем генетычных экспертыз. Любы жыхар Мінскай вобласці атрымае магчымасць звярнуцца і атрымаць паслугу судовай генетычнай экспертызы на платнай аснове. Праводзяцца генетычны аналіз прыкладна на працягу 2 тыдняў.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31