Усяго ў кроку ад  п’едэстала

Date 15.08.2022 Man
Comment 1003
Усяго ў кроку ад  п’едэстала

12 жніўня на базе Нясвіжскага племпрадпрыемства прайшоў 18-ы абласны конкурс майстэрства работнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы.

Традыцыйна ён збірае лепшых прадстаўнікоў гэтай спецыяльнасці з кожнага рэгіёна вобласці.

Бярэзіншчыну на гэты раз выпаў гонар прадстаўляць пераможцы аналагічнага раённага конкурсу прафесійнага майстэрства – аператара па штучным асемяненні БРЖ сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграМАЗ” Марыне Ждановіч.

Не разгубілася Марына Міхайлаўна ў няпростай праграме конкурсу і паказала дастойны вынік, трапіўшы ў пяцёрку лепшых асемянатараў вобласці.

Толькі крышачку не хапіла М. Ждановіч да ганаровага трэцяга месца, у яе – чацвёрты вынік, што таксама сведчыць аб высокім прафесійным майстэрстве бярэзінскага спецыяліста па жывёлагадоўлі.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30