«АграМАЗ” першым на Бярэзіншчыне завяршыў жніво

Date 16.08.2022 Man
Comment 1011
«АграМАЗ” першым на Бярэзіншчыне завяршыў жніво

Віншуем працаўнікоў сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства з працоўнай перамогай! Па стане на 16 жніўня тут было ўбрана 1357 гектараў збожжавых і зерневых пры плане 1303. Пры гэтым было намалочана 4667 тон новага ўраджаю пры сярэдняй ураджайнасці 34,4 цэнтнера з гектара (па раёне яна складае 32,7). Найбольш урадлівымі ў гаспадарцы аказаліся палеткі аўса і азімай пшаніцы, якія далі на круг адпаведна па 48,8 і 43 цэнтнера з гектара.

Найбліжэй да фініша падыйшлі сельгасфіліял “Ома” і ААТ “Брадзец”, якім ўбіраць засталося адпаведна пяць і дзесяць працэнтаў даведзеных плошчаў. Нягледзячы на высокія тэмпы ўборачных работ, гэты гаспадаркі маюць і добрую ўраджайнасць. У “Оме” яна складае 41,1 цэнтнера з гектара, у “Брадцы” – 35,7, што вышэй сярэднераённага паказчыка.

У супрацьвагу ім, на палетках такіх гаспадарак, як ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, ААТ “Уша” і СП “Арэшкавічы” ўбрана на гэтую дату было толькі адпаведна 53, 68 і 69 працэнтаў пасяўных плошчаў.

У сярэднім па раёнезбожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 79 працэнтах.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.  

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30