А маладзёжны запал захаваўся

Date 21.08.2022 Man
Comment 1143
А маладзёжны запал захаваўся

Свой шлях камбайнера Віталь Абмётка (патомны земляроб, бо і бацька яго таксама прысвяціўся сельскай гаспадарцы Бярэзіншчыны) пачынаў з удзелу ў маладзёжным спаборніцтве камбайнавых экіпажаў.

І дасягаў, дарэчы, высокіх паказчыкаў. Але час той беззваротна прабег і сёння малады мужчына ўжо без аніякіх паблажак на свой юны ўзрост удзельнічае ў жніве.

Як паказвае вопыт, захаваны запал плюс набыты за час работы вопыт і даюць станоўчы вынік. Вось і на жніве-2022, працуючы ў адным экіпажы з Андрэем Курковічам (а ў такім тандэме яны ўжо не першы год) камбайнеры не проста сталі лідарамі спаборніцтва ў родным ААТ “Першамайскі”, а і сталі ў ім адзіным экіпажам-тысячнікам.

Таму і не хаваў сваіх пачуццяў з гэтай нагоды кіраўнік сельгаспрадпрыемства Юрый Касцюк, калі членаў экіпажа з нагоды іх поспеху адзначылі Падзякай раённага выканаўчага камітэта.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.    

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30